Тэтраграматон: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Звычайна перакладчыкі Бібліі пры перадачы старазапаветных тэкстаў з біблейскага іўрыту замяняюць тэтраграматон з імем Бога на словы "Госпад" ці "Бог" замест "Іегова" ці "Ягвэ"<ref>Трэба адзначыць, што гэтай традыцыі следуюць не ўсе перакладчыкі, напрыклад, у перакладзе Старога Запавету на рускую мову, зробленным архімандрытам Макарыям у ХІХ ст., тэтраграматон перададзены як "Іегова" практычна ў палове тэкстаў, дзе ен сустракаецца </ref>. Такая традыцыя адлюстравана і ў беларускіх перакладах Бібліі. [[Францыск Скарына]] ў сваім перакладзе "Бібліі рускай" паслядоўна перадаваў тэтраграму словамі "Бог", "Госпад" ці "Узвышні". На сучаснай беларускай мове выдадзена 2 поўных перакладу Бібліі: пераклад Васіля Семухі (2002 г.) і пераклад Уладзіслава Чарняўскага (2012 г.) У перакладзе В. Семухі тэтраграматон 7 раз перадаецца як "Ягова"<ref>Менавіта ў кнігах: Быцце, раздзел 22, верш 14; Выхад, раздзел 6, верш 3 (зноска), раздзел 15, верш 3, раздзел 17, верш 5, раздзел 33, верш 19 і раздзел 34, верш 5; Суддзяў раздзел 6 верш 24 </ref>, а у перакладзе У. Чарняўскага 4 разы як "Ягвэ"<ref>Менавіта ў кнігах: Выхад, раздзел 6, верш 3, раздзел 15, верш 3, раздзел 17, верш 5; Суддзяў раздзел 6 верш 24 </ref>.
 
==Тэтраграматон як упрыгоджванне архітэктуры, твораў літаратуры і магільных помнікаў Беларусі==
 
Упрыгоджванне тэтраграматонам помнікаў архітэктуры было даволі распаўсюджанай тэндэнцыяй Еўропы эпохі Адраджэння. На Беларусі такое упрыгоджванне можна знайсці ў [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|Нясвіжскім палацава-паркавым комплексе]], некаторых сінагогах, яўрэйскіх магільных помніках. Некаторыя рэлігійныя выданні на польскай і лацінскай мовах [[Бібліятэка Радзівілаў|Радзівілаўскай біліятэкі Нясвіжскай ардынацыі]] таксама маюць ілюстрацыі з такім упрыгоджваннем<ref>Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации: каталог изданий из Фонда Центр.науч. б-ки им. Я. Коласа Национальной академии наук Беларуси, 17 век/ Нац АН Беларуси, Центр науч б-ка им. Я. Коласа; сост.: А.В. Стефанович, М.М. Лис; ред библиографических записей О.М. Дрозд, И.Л. Мурашова; рекол.: Н. Ю. Березкин (гл.ред) и др., Мн. "Беларус. навука" 2012, 626 с, сс.61,135, 410</ref>.
{{зноскі}}