Вільнюскі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 1:
'''Віленскі ўніверсітэт''', таксама '''Вільнюскі ўніверсітэт'''<ref name=pr>Варянты напісання ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.4., Мн., 1997, С.168 і 176, Напісанне '''Віленскі ўніверсітэт''' у БЭ прырагатыўнае.</ref> — найбуйнейшая вышэйшая навучальная ўстанова сучаснае [[Літва|Літоўскай Рэспублікі]] ў [[Вільнюс]]е, адна з найстарэйшых ВНУ Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, буйны навуковы цэнтр.
 
Універсітэт складаюць 12 [[факультэт]]аў, 8 [[інстытут]]аў, найстарэйшая ў Літве [[бібліятэка]], 3 універсітэцкія шпіталі, [[Астраномія|астранамічная]] абсерваторыя, [[батанічны сад]], вылічальны цэнтр і [[Касцёл Святых Янаў|касцёл Святога Яна]].
 
На [[1 студзеня]] [[2005]] года ў Вільнюскім універсітэце навучалася 22 618 студэнтаў, з якіх 15 789 на дзённым аддзяленні, 6 829 на завочным і вячэрнім. Універсітэт займае некалькі будынкаў і комплексаў будынкаў у розных раёнах [[Вільнюс]]а і [[Каўнас]]а. У [[Ансамбль Вільнюскага ўніверсітэта|Ансамблі Вільнюскага ўніверсітэта]] ў гістарычнам цэнтры горада месцяцца адміністрацыя, бібліятэка, гістарычны, філалагічны і філасофскі факультэты.