Грэнская культура: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up using AWB (7893) |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1:
'''Грэнская культура''' — археалагічная культура фінальнага [[палеаліт]]у і ранняга [[мезаліт]]у. Назву атрымала ад стаянкі [[Грэнск, археалагічны помнік|Грэнск]] ([[Гомельская вобласць]]) у басейне [[Рака Сож|р.Сож]]. Вылучана [[Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько|У.
Комплексы з асіметрычнымі наканечнікамі стрэл (грэнскі тып) вядомы ў матэрыялах стаянак Волга-Окскага міжрэчча, басейнаў Дзясны, Прыпяці, Нёмана, Віслы і культур паўночнай Еўропы. Помнікі грэнскай культуры размешчаны на 1-й або 2-й надпоймавых тэрасах. У якасці сыравіны насельніцтвам грэнскай кулььтуры выкарыстоўваўся мясцовы крэйдавы крэмень цёмна — шэрага колеру, паклады якога размяшчаліся непасрэдна каля паселішчаў. Сколванне нарыхтовак адбывалася з аднаго боку канкрэцыі да поўнай яе ўтылізацыі, калі нуклеусы прымалі сплюшчаны выгляд. Ядрышчы характарызуюцца аморфнасцю форм і шырокай плоскасцю сколвання (2 — 5 сколаў). Сярод нуклеусаў пераважаюць аднапляцовачныя ядрышчы (30 — 50%), пры невялікай колькасці дзвюх- і трохпляцовачных форм. Контрфронт большасці ядрышчаў (80%) не аформлены і захоўвае жаўлачную скарынку. Ударныя пляцоўкі захоўваюць гладкую паверхню, але ў працэсе расшчаплення маглі падпраўляцца 2 — 3 папярочнымі сколамі ці поўнасцю пераафармляцца. Вугал сколвання нарыхтовак вагаецца ў межах 55 — 90°, у сярэднім — 80—85°. Асноўным тыпам нарыхтоўкі з’яўляліся адшчэпы, радзей пласціністыя адшчэпы і пласціны, атрыманыя ў тэхніцы цвёрдага ўдару. Удругаснай апрацоўцы шырока выкарыстоўваліся стромкае і паўстромкае рэтушаванне, тэхніка разцовага сколу, абіўка. Сярод прылад канцавыя, двайныя, акруглыя, «з шыпам» скрабкі; рэтушаваныя, на зломе нарыхтоўкі, двухгранныя і камбінаваныя разцы; вырабы з выемкай, вуглавыя і сярэдзінныя праколкі, вастрыі, плас-цінкі са скошаным рэтушшу канцом і з прытупленым краем, сякучыя прылады, асобныя з якіх маюць перахват ці толькі падпраўленую папярочнымі сколамі лязовую частку. Культурна-вызначальнымі для крамянёвых комплексаў грэнскай культуры з'яўляюцца наканечнікі стрэл т.зв. «грэнскага тыпу»: асіметрычныя з супрацьлеглай бакавой выемкай і тронкавыя. Генезіс грэнскай культуры не высветлены. На думку [[Уладзімір Дзмітрыевіч Будзько|У.
* 1-ы ранні дрыяс (13—12,7 тыс. гадоў таму назад)
* 2-і — не пазней бёлінгскага інтэрстадыялу (12—12,3 тыс. гадоў таму назад),
|