Амедэо Мадыльяні: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 49:
 
Падчас пражывання ў Парыжы Мадзільяні адчуваў вялікія фінансавыя цяжкасці: хоць яго маці рэгулярна пасылала яму грошы, іх не хапала для выжывання ў Парыжы. Мастаку прыходзілася часта змяняць кватэры. Часам ён нават пакідаў свае творы ў кватэрах, калі быў вымушаны сыходзіць з чарговага прытулку, так як не мог аплаціць кватэру.
 
У [[1907]] годзе Мадзільяні пасяліўся ў асабняку, які здаваў маладым мастакам доктар Поль Аляксандр. Малады лекар стаў першым заступнікам Мадзільяні, іх сяброўства доўжылася сем гадоў. Аляксандр купляў малюнкі і карціны Мадыльяні (у яго калекцыі апынуліся 25 жывапісных і 450 графічных работ), а таксама арганізоўваў для яго заказы на партрэты. У 1907 годзе некалькі работ Мадзільяні былі выстаўлены ў Восеньскім салоне, у наступным годзе па патрабаванні Поля Аляксандра ён выставіў пяць сваіх работ у Салоне Незалежных, сярод іх партрэт «Яўрэйка». Работы Мадзільяні засталіся без увагі публікі, паколькі не ставіліся да моднага тады кірунку кубізм, які паўстаў у 1907 годзе і чыімі заснавальнікамі з'яўляюцца Пікаса і [[Жорж Брак]]. Увесну [[1909]] года праз Аляксандра Мадзільяні атрымлівае першы заказ і піша партрэт «Амазонка».
 
{{зноскі}}