Розніца паміж версіямі "Амедэо Мадыльяні"

1 169 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
 
=== Вяртанне да жывапісу і Першая сусветная вайна ===
У [[1914]] годзе вылілася [[Першая сусветная вайна]]. Мадыльяні, насуперак яго жаданню, не ўзялі на ваенную службу з прычыны дрэннага здароўя, таму ён правёў ваенныя гады разам з невялікай групай мастакоў, якія засталіся ў Парыжы. Пікаса, Хуан ГрисГрыс і [[Хаім Саламонавіч Суцін|Хаім Суцін]] былі ў тыя гады заўсёднікамі кафэ «Ратонда» на [[Манпарнас]]е. Прызваны ў армію Поль Аляксандр разарваў кантракт з мастаком, і новым заступнікам Мадзільяні становіцца ўладальнік мастацкай галерэі і калекцыянер Поль Гіём, які выстаўляў працы мастака ў сваёй галерэі.
 
У чэрвені [[1914]] года Мадзільяні пазнаёміўся з таленавітай і эксцэнтрычнай англічанкай Беатрыс Гасцінгс, якая ўжо паспела паспрабаваць сябе на ніве артысткі цырку, паэткі, падарожніка і мастацтвазнаўцы. Беатрыс стала спадарожніцай Амедэо, яго музай і упадабанай мадэллю - ён прысвяціў ёй 14 партрэтаў. Сувязь з Беатрыс доўжылася больш за два гады. Паэтка працавала ў Парыжы аглядальнікам ангельскай газеты «The New Age» і апісвала грамадскае жыццё горада. Акрамя іншага яна напісала ў газеце пра ўжыванне Мадзільяні і яго сябрамі Марысам Утрылло і Хаімам Суціным алкаголю і гашышу. Тэма ўжывання наркотыкаў мастакамі была падхопленая прэсай.
{{зноскі}}