Розніца паміж версіямі "Амедэо Мадыльяні"

476 байтаў дададзена ,  8 гадоў таму
 
У чэрвені [[1914]] года Мадзільяні пазнаёміўся з таленавітай і эксцэнтрычнай англічанкай Беатрыс Гасцінгс, якая ўжо паспела паспрабаваць сябе на ніве артысткі цырку, паэткі, падарожніка і мастацтвазнаўцы. Беатрыс стала спадарожніцай Амедэо, яго музай і упадабанай мадэллю - ён прысвяціў ёй 14 партрэтаў. Сувязь з Беатрыс доўжылася больш за два гады. Паэтка працавала ў Парыжы аглядальнікам ангельскай газеты «The New Age» і апісвала грамадскае жыццё горада. Акрамя іншага яна напісала ў газеце пра ўжыванне Мадзільяні і яго сябрамі Марысам Утрылло і Хаімам Суціным алкаголю і гашышу. Тэма ўжывання наркотыкаў мастакамі была падхопленая прэсай.
 
У 1915 годзе Мадзільяні пераехаў разам з Беатрыс на вуліцу Норвейн на Манмартры, дзе ён напісаў партрэты сваіх сяброў Пікаса, Суціна, Жака Ліпшыца і іншых знакамітасцяў таго часу. Менавіта партрэты зрабілі Мадзільяні адной з цэнтральных фігур парыжскай багемы.
{{зноскі}}