Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1102505 (translate me)
Радок 72:
Ад сядзібы 2-й паловы [[XVIII ст.]] захавалася ўязная [[ліпа]]вая [[алея]], якая размешчана на асноўнай падоўжнай кампазіцыйнай восі былога [[барока|барочнага]] ансамбля. Вось заканчвалася сядзібным домам, размешчаным каля грэбеня [[тэраса|тэрасы]]. Аб наяўнасці рэгулярных кампазіцый каля дома можна меркаваць па старых ліпах былых лінейных пасадак. Уяўленне аб складзе сядзібы таго часу дае інвентар [[1772]] года. Акрамя сядзібнага дома яна ўключала [[флігель]], кухню, [[стайня|стайню]], [[карэтная|карэтную]], уязную [[брама|браму]], [[капліца|капліцу]]. Уздоўж уязной алеі, як і ў многіх сядзібах таго часу, размяшчаліся сады. З правага боку да саду прымыкалі гаспадарчыя пабудовы ([[гумно]], [[сенавал]]ы). Акрамя таго, меўся вялікі ў некалькі гектараў прамавугольны [[Лошыцкае вадасховішча|вадаём]] з мостам. За вадаёмам на правым беразе быў пабудаваны гаспадарчы двор<ref name="ГККРБ-2009"/>.
 
[[File:ЛошыцкіReštki сядзібна-паркавыkaplicy комплекс. Рэшткі капліцы г.ŭ МінскLošycy.JPGjpg|злева|thumb|Рэшткі капліцы-пахавальні Прушынскіх]]
З пабудоў трэба таксама адзначыць [[капліца-пахавальня Прушынскіх|капліцу-пахавальню Прушынскіх]] (захавалася ў руінах), размешчаную на высокім месцы з правага боку ўязной алеі, недалёка ад уязной брамы ў акружэнні дрэў [[сасна чорная|сасны чорнай]]<ref name="ГККРБ-2009"/>. Пабудавана ў [[1788]] г. і кансекраваная пад тытулам Найсвяцейшай Дзевы Марыі<ref name="locator"/>. Мураваны будынак быў васьмігранным у плане, з шатровым дахам, які завяршаўся шлемападобным [[купал]]ам на глухім [[барабан]]е. Сцены атынкаваныя, аздоблены [[пілястра]]мі. Тут былі пахаваны многія пакаленні ўладальнікаў маёнтка<ref name="ГККРБ-2009"/>. Капліца-пахавальня захавалася часткова.