Эрыпа (спадарожнік): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Эрыпа''' ({{lang-la|Erriapus}}) (S/2000 S10) — 28-ы нерэгулярны спадарожнік...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:20, 8 мая 2013

Эрыпа (лац.: Erriapus) (S/2000 S10) — 28-ы нерэгулярны спадарожнік Сатурна, кручэнне супадае з кірункам кручэння планеты. Быў адкрыты Брэтам Глэдманам, Джонам Кавелаарсам і іншымі астраномамі ў 2000 годзе, якія далі спадарожніку часовую назву S/2000 S 10. Ён быў названы Эрыпа ў жніўні 2003 года ў гонар Эрыпэ, волата кельцкай міфалогіі. Назва была зменена ў канцы 2007 года з давальнага склону згодна з дзеючымі правіламі пераўтварэння для лацінскай мовы.

У дыяметры Эрыпа складае каля 10 кіламетраў і звяртаецца вакол Сатурна ў сярэднім на адлегласці ў 17.342.000 км за 871 дзень.

Эрыпа адносіцца да гальскай групы нерэгулярных спадарожнікаў, якія круцяцца па звычайнай арбіце, і якія маюць светла-чырвоны колер. Мяркуюць, што Эрыпа паходзіць ад разарванага нябеснага цела, ад якога паходзіць уся гэтая група спадарожнікаў, ці ён з'яўляецца адарваным фрагментам спадарожніка Альбіёрыкса.