Розніца паміж версіямі "Польская абарончая вайна (1939)"

 
==Напярэдадні кампаніі==
24 кастрычніка 1938 года міністр замежных спраў Трэцяга Рэйху Іаахім фон Рыбентроп прадставіў польскаму амбасадару ў Берліне Юзафу Ліпскаму "патрабаванне" нямецкага ўраду аб перадачы Германіі ўсіх правоў на [[Гданьск]] і дазвол на пабудову экстэрытарыяльнай аўтастрады ў польскім "калідоры". Варшава праз свайго амбасадара адказала, што любая спроба ўключэння Гданьска ў склад Рэйху прывядзе да канфлікту. 15 снежня Рыбентроп зноў агучыў нямецкія патрабаванні. У адказ прэм'ер Вялікабрытаніі Нэвіл Чэмберлен у сакавіку 1939 года абвясціў брытанскія гарантыі Польшчы. 28 красавіка 1939 года Адольф Гітлер публічна запатрабаваў ад Польшчы пагадзіцца на будаўніцтва экстэрытарыяльнай аўтастрады да Гданьска і перадачы ўсіх правоў на гэты горад Рэйху. 5 мая падчас выступлення ў Сейме Юзаф Бек адхіліў патрабаванні Трэцяга Рэйху.
 
План нападу на Польшчу "Вайс" ("Белы") быў распрацаваны германскім вярхоўным камандаваннем у красавіку 1939, зыходзіў са стратэгіі "маланкавай вайны" і меў на мэце раптоўным уварваннем сарваць мабілізацыю і сканцэнтраванне польскай арміі, канцэнтрычнымі ўдарамі з [[Сілезія|Сілезіі]], [[Памеранія|Памераніі]] і [[Усходняя Прусія|Усходняй Прусіі]] разбіць яе галоўныя сілы, што знаходзіліся на захад ад рэк [[Вісла]] і [[Нараў]].