Саната: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 50 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q131269 (translate me)
вікіфікацыя
Радок 2:
'''Сана́та''' ({{lang-it|sonata}} ад лац. ''sonare'' — гучаць) — музычны твор цыклічнай формы (звычайна 3 або 4 часткі) для аднаго або некалькіх інструментаў.
 
Тэрмін «саната» вядомы з 16 стагоддзя. Гэтым тэрмінам пачалі называць творы, прызначаныя для ігры на [[Музычны інструмент|музычных інструментах]] (у процівагу спяванню). На пачатак 17 ст. распаўсюджванне атрымалі музычныя творы для двух ці трох выканаўцаў, напрыклад, трыо-саната для скрыпкі і флейты з акампанементам (звычайна клавішным інструментам). У такім жанры працавалі І. Кунаў, [[Антоніа Вівальдзі|А. Вівальдзі]], А. Карэлі і інш. Трэба адзначыць санату для скрыпкі з цалкам выпісанай, шмат распрацаванай партыяй клавіра ў [[Іаган Себасцьян Бах|І. С. Баха]].
 
У 17 ст. ўтварылася два тыпы санат: царкоўная саната (sonata da chiesa) і камерная саната (sonata da camera). Для царкоўных санат характэрныя 4-часткавы поліфанічны цыкл з пэўнай паслядоўнасцю тэмпаў-частак (павольна—хутка—павольна—хутка альбо хутка—павольна—хутка—хутка) і сур'ёзнасць музыкі. Камерныя санаты мелі больш кароткіх частак і свабодную паслядоўнасць танцавальных нумароў. Мяжа паміж гэтымі тыпамі санат хутка сціраецца.
Радок 8:
Саната канца 18 ст. увабрала ў сябе розныя формы інструментальнай музыкі, класічны квартэт можна лічыць санатай для чатырох інструментаў, класічны канцэрт — санатай для саліруючага інструмента з аркестрам. Слова «саната» ужывалася менавіта да музыкі для фартэпіяна, якое заваёўвала ўсё большую папулярнасць, і для іншых саліруючых інструментаў (з акампанементам ці без яго).
 
Так у канцы 18 ст. сфармаваўся тып класічнай (састаўной, цыклічнай) санаты з трох-чатырох частак. Ідэал дадзенай формы бачны ў творчасці [[ГайданФранц Іозеф Гайдн|Ё. Гайдана]] і [[Моцарт|В. А. Моцарта]]. Найбольшай жа вяршыняй у развіцці жанру сталі санаты [[Людвіг ван Бетховен|Л. ван Бетховена]]. Асабліва гэта тычыцца яго 32 фартэпіянных санат, блізкіх да сімфанічных маштабаў. Сярод найбольш папулярных такія шэдэўры санат, як Патэтычная, Вальдштэйнаўская, Аппассіяната.
 
У творчасці кампазітараў-рамантыкаў адбывалася ўзбагачэнне і пераасэнсаванне жанру класічнай санаты (пераважна бетховенскага тыпу). Вялікі ўклад у развіццё санаты ўнеслі [[Фрыдэрык Шапен|Ф. Шапэн]], [[Роберт Шуман|Р. Шуман]], [[Ферэнц Ліст|Ф. Ліст]], [[Франц Шуберт|Ф. Шуберт]], [[Іаганес Брамс|І. Брамс]], [[Эдвард Грыг|Э. Грыг]] і інш. У іх творчасці ўзмацнілася тэндэнцыя да шырокай сімфанічнай трактоўкі жанру, паглыбілася кантрастнасць вобразаў. Імкненне да адзінства цыкла прыводзіць да стварэння адначасткавых санат (саната-фантазія «Па чытанні Дантэ» Ф. Ліста).
 
У канцы 19 — пачатку 20 стст. паўстаюць яркія тэндэнцыі да абнаўлення ў санатах французскіх кампазітараў, такіх як Г. Фарэ, П. Дюка, М. Равэль, [[Клод Дэбюсі|К. Дэбюсі]], рускіх кампазітараў, такіх як [[Аляксандр Мікалаевіч Скрабін|А. М. Скрабін]], М. К. Метнер. У 20 ст. саната застаецца адным з вядучых музычных жанраў. Новыя вобразы і сродкі выразнасці істотна змяняюць яе аблічча. Да выдатных узораў сучаснай музыкі належаць санаты [[Сяргей Сяргеевіч Пракоф'еў|C. C. Пракоф'ева]] (10 для фартэпіяна, 2 скрыпічных), [[Дзмітрый Дзмітрыевіч Шастаковіч|Д. Д. Шастаковіча]] (2 для фартэпіяна, 2 скрыпічных, віяланчэльныя), П. Хіндземіта (каля 30 санат амаль для ўсіх інструментаў), [[Бела Бартак|Б. Бартака]] (6 санат для розных саставаў). У 50-701950—1970-х гг. тэрмін «саната», як і ў далёкім мінулым, часам разумеецца толькі як абазначэнне інструментальнай п'есы (саната для віяланчэлі з аркестрам К. Пэндэрэцкага).
 
== Гл. таксама ==
* [[Санаціна]]
 
==Літаратура==
* ''Попова Т.,'' Соната, М., 1962;
* Bagge S., Die geschichtliche Entwicklung der Sonate, Lpz., 1880;
* Klauwell O., Geschichte der Sonate von ihren Anfängen bis zur Gegenwart, Köln — Lpz., 1899;