Лідыя: Розніца паміж версіямі

34 байты выдалена ,  9 гадоў таму
др
clean up, replaced: ]] - 6 → — [[6, н. э. → н.э. (10), а была завая → а была зава using AWB
Няма тлумачэння праўкі
др (clean up, replaced: ]] - 6 → — [[6, н. э. → н.э. (10), а была завая → а была зава using AWB)
{{значэнні|Лідыя}}
[[File:Map of Lydia ancient times be.svg|thumb|Лідыйская дзяржава ў VII (мяжа чырвоным колерам) - VI (карычневы колер) стст. да н. э.]]
'''Лідыя''' ({{lang-grc|Λυδία}}) — старажытная [[гістарычная вобласць]] і [[дзяржава]] на захадзе [[Малая Азія|Малой Азіі]].
 
== Лакалізацыя ==
[[Антычнасць|Антычныя]] [[геаграфія|географы]] называлі Лідыяй цэнтральныя раёны захаду [[Малая Азія|Малой Азіі]]. Яна межавала з [[Троя|Траадай]], [[Фрыгія|Фрыгіяй]]й, [[Лікія]]й, [[Іонія]]й, [[Эолія]]й, [[Карыя]]й, [[Мізія]]й. У [[7 стагоддзе да н.э.|VII]] - [[6 стагоддзе да н.э.|VI]] стст. да н. э. лідыйскія ўладары здолелі падпарадкаваць увесь захад Малой Азіі да ракі Галіс. Палітычным і эканамічным цэнтрам Лідыі з'яўляўся [[горад]] [[Сарды]]. Жыхары Лідыі размаўлялі на [[лідыйская мова|лідыйскай мове]], якая ўваходзіла ў [[Анаталійскія мовы|анаталійскую группу]] [[Індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскай сям'і моў]]. Паводле [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэчаскіх]] аўтараў, самі лідыйцы называлі сваю краіну '''Меоніяй'''.
 
== Гісторыя ==
У другой палове 2 тысячагоддзя да н. э. на захадзе Малой Азіі сфарміравалася старажытная дзяржава Міра з цэнтрам на месцы [[Горад Эфес|Эфеса]]. У пачатку [[12 стагоддзе да н.э.|XII]] ст. да н. э. яна была заваявана [[хеты|хетамі]]. Пасля заняпаду хецкай дзяржавы цэнтральныя раёны захаду [[Малая Азія|Малой Азіі]] відавочна кантраляваліся [[Фрыгія]]й.
 
Непасрэдна лідыйская дзяржава паўстала толькі ў [[7 стагоддзе да н. э.|VII]] ст. да н. э., што было звязана з дзейнасцю валадара [[Гігес]]а. Дзякуючы саюзу з [[Асірыя]]й лідыйскія [[манарх]]і здолелі адбіць напады [[Кімерыйцы|кімерыйцаў]], паступова падначаліць малаазіяцкія грэчаскія [[горад|гарады]] і землі на ўсход ад Лідыі. У [[585 да н.э.|585]] г. да н. э. лідыйцы спынілі наступ [[Мідыя|мідыйцаў]] на захад. Лідыйскія валадары даволі прыхільна ўспрымалі культуру [[Старажытная Грэцыя|Старажытнай Грэцыі]] і ў некаторых выпадках шанавалі грэчаскіх [[бог|багоў]]. Грэкі запазычылі ў лідыйцаў звычай ужываць [[манета|манеты]], а таксама навучыліся атрымоўваць чыстае [[золата]].
 
Апошнім вядомым валадаром Старажытнай Лідыі быў [[Кроз]]. Ён славіўся сваімі багаццямі, якія нават увайшлі ў [[прымаўка|прымаўку]]. У [[546 да н.э.|546]] г. да н. э. Кроз быў пераможаны [[Кір II Вялікі|Кірам Вялікім]], а яго дзяржава ўвайшла ў склад [[Ахеменіды|імперыі Ахеменідаў]] у якасці [[сатрап|сатрапіі]]іі. Частка лідыйцаў была пераселена ў [[Месапатамія|Месапатамію]]. У [[334 да н.э.|334]] г. да н. э. Лідыя ўвайшла ў склад [[Старажытная Македонія|Македоніі]]. У [[133 да н.э.|133]] г. да н. э. — у склад [[Старажытны Рым|старажытнарымскай дзяржавы]], дзе была створана асобная правінцыя Лідыя.
 
==Спасылкі==
174 989

правак