Каралеўская акадэмія вольных мастацтваў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Акадэмія была заснавана ў [[1735]] годзе Карлам Густавам Тэсінам і архітэктарам Карлам Горлеманам пад назвай Каралеўская акадэмія малявання (''Kongl. ritakademien''). У лік асноўных прадметаў навучання ўваходзіла таксама маляванне аголенай натуры. У [[1768]] годзе адбылося першае пасяджэнне членаў акадэміі пад кіраўніцтвам архітэктара [[Карл Фрэдрык Адэлькранц|Карла Фрэдрыка Адэлькранца]]. У [[1773]] годзе па ўказу караля [[Густаў III|Густава III]], пішацца яе першы статут, узорам для якога стала Парыжская каралеўская акадэмія. Акрамя малюнка, тут пачалі выкладаць архітэктуру, анатомію, чарчэнне, гісторыю мастацтваў і мастацкую перспектыву, у выніку чаго першапачаткова невялікая Акадэмія малюнка разраслась і ператварылася ў Каралеўскую акадэмію жывапісу і скульптуры (''Kongl. målare-och bildhuggareakademien'').
 
Свайго росквіту Акадэмія дасягнула ў канцы [[18 стагоддзе|XVIII стагоддзя]], калі ў ёй выкладалі шэраг знакамітых мастакоў (напрыклад, [[Юхан Табіяс Сергель]]). У [[1810]] годзе яна атрымала сваю сучасную назву. З 1810 года дырэктарам акадэміі быў [[Пер Хілестром]]. З [[1870]] года Акадэмія знаходзіцца ў сучасным будынку, па адрасе Фрэдсгатан 12 (''Fredsgatan 12'') у [[стакгольм]]скім раёне Нормальм ({{lang-sv|Norrmalm}}).
 
З [[1864]] года ў Каралеўскую акадэмію прымаюцца і жанчыны. Першай сярод іх была [[Ганна Нордландэр]]. У канцы [[19 стагоддзе|XIX стагоддзя]] некаторыя маладыя шведскія мастакі, у тым ліку [[Карл Ларсан]] і [[Эрнст Юсефсан]], а таксама яшчэ 82 члена «акадэміка», беспаспяхова спрабавалі рэфармаваць састарэлую сістэму адукацыі ў Акадэміі. Пасля адкрыцця ў [[1876]] годзе ў [[Стакгольм]]е Каралеўскай вышэйшай тэхнічнай школы навучанне будучых архітэктараў было перададзена з Акадэміі.