Сяргей Васілевіч Тарасаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др інтэрвікі на Вікідата
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
У [[1982]] г. скончыў [[Мінскі педінстытут]]. З [[1982]] г. працаваў у [[Інстытут гісторыіігісторыі АН БССР|Інстытуце гісторыі АН БССР]] (з [[1991]] — НАН Беларусі), з [[2001]] г. узначальваў аддзел археалогіі сярэднявечнага перыяду. У [[1992]] г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «''Гісторыка-тапаграфічная структура Полацка IX—XVIII стст''». З'яўляецца адмыслоўцам у пытаннях узнікнення і развіцця беларускіх гарадоў IX—XVIII стст., прыняцця і распаўсюду [[хрысціянства]] ў Беларусі, спалучэння і ўзаемаадносінаў хрысціянства і [[паганства]], узнікнення і развіцця культавага [[дойлідства]] XI—XIII стст., [[пісьменнасць|пісьменнасці]] і [[эпіграфіка|эпіграфікі]]. Даследаваў археалагічныя помнікі старажытнага [[Полацк]]у: праводзіў раскопкі Верхняга замка, Ніжняга замка, першапачатковага гарадзішча і паселішча, Вялікага і Запалоцкага пасадаў, паселішчаў на Востраве, Задзвінні і інш. раёнаў старажытнага Полацка. Адкрыў месцазнаходжанне Полацкага пасаду IX—X стст., некалькіх невядомых раней паселішчаў-спадарожнікаў Полацку XI—XII стст. Вылучыў асноўныя этапы развіцця гісторыка-тапаграфічнай структуры Полацка IX—XVII стст., заканамернасці фарміравання гарадской дэмаграфіі.
 
Быў удзельнікам міжнароднай праграмы эксперыментальнага плавання на копіях старажытных караблёў па [[Дзвіна|Дзвіне]], [[Дняпро|Дняпру]] і [[Рака Прыпяць|Прыпяці]]. У [[1984]]—[[1986|86]] гг. браў удзел у археалагічных даследаваннях [[Мінскае замчышча|Мінскага замчышча]], гарадзішча на р. [[Рака Менка|Менке]]. У [[2000]]—[[2006|06]] гг. даследаваў старажытны Мінск, рабіў раскопкі і назіранні на вуліцах [[Вуліца Няміга|Няміга]] і Гандлёвая, у Верхнім горадзе, [[Ракаўскае прадмесце|Ракаўскім прадмесці]], ажыццяўляў археалагічны нагляд на будаўніцтве гатэля [[Гатэль Еўропа|«Еўропа»]] і інш. аб'ектаў. З'яўляецца суаўтарам навуковай канцэпцыі музея гісторыі Мінска. Аўтар больш 50 навуковых прац, у тым ліку, апублікаваных у [[Расія|Расіі]], [[Украіна|Украіне]], [[Польшча|Польшчы]], [[Германія|Германіі]], [[ЗША]], [[Швецыя|Швецыі]]. Таксама з'яўляецца аўтарам падручніка «Мая Радзіма — Беларусь» для 4-га класа агульнаадукацыйнай школы і суаўтарам навуковых дапаможнікаў для ВНУ. Сябра [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]], аўтар кніг для дзяцей і падлеткаў, суаўтар мастацкіх зборнікаў. Мастацкія творы друкаваліся таксама ў Расіі, Украіне, Літве.