Іспана-амерыканская вайна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 19:
 
==Напярэдадні вайны==
 
Злучаныя Штаты да канца ХІХ ст ўжо сталі магутнай дзяржавай. У грамадска-палітычнай думкі сталі распаўсюджвацца ідэі пераўтварэння краіны, якая сама нарадзілася ў барацьбе за незалежнасць ад метраполіі, ў каланіяльную дзяржаву. У [[1895]] г. на Кубе пачалася партызанская вайна за незалежнасць ад Іспаніі. У ЗША было шмат прыхільнікаў кубінскіх паўстанцаў, супраць якіх іспанцы падчас выкарыстоўвалі жорсткія метады барацьбы, ў тым ліку і [[Канцэнтрацыйны лагер|канцлагеры]], але больш за 3 гады Злучаныя Штаты як дзяржава захоўвалі [[нейтралітэт]]. Сітуацыя змянілася, калі ў 1898 г. ў [[Гавана|гаванскім]] парту пры няясных абставінах быў знішчаны ваенны карабель "Мэн" разам з 250 амерыканскімі маракамі. Пасля гэтага прэзідэнт ЗША Кліўленд яшчэ некалькі месяцаў спрабаваў захаваць нейтралітэт, але [[грамадства]] патрабавала адпомсціць за загінуўшых амерыканцаў і прэзідэнт аб'явіў вайну Іспаніі.
 
==Баявыя дзеянні==
[[Выява:War with Spain-1898.jpg|300px|thumb|right|Карта ваенных дзеянняў іспана-амерыканскай вайны, 1899.]]
Вайна ЗША з Іспаніяй цягнулася 4 месяцы і была для Злучаных Штатаў "маленькай перамаганоснай вайной". На Кубу быў выкінуты марскі дэсант, які разам з мясцовымі партызанамі паспяхова перамог сухапутныя іспанскія войскі. Адначасова флот ЗША хутка разграміў іспанскі флот у Карыбскім моры.