Вялікая Айчынная вайна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 112:
==Напярэдадні вайны== 22 сакавiка 1939 г. гiтлераўцы занялi Клайпедскую вобласць. Лiтва заключыла дагавор з Германiяй. Былi заключаны дагаворы аб ненападзе Германii з Лiтвой i Эстонiяй. У летнiя месяцы 1938 i 1939 гг. Чырвонай Армii давялося адбiваць японскую агрэсiю ля возера Хасан, ракi Халхiн-Гол. У такiх абставiнах I. Сталiн i В. Молатаў самастойна прынялi рашэнне аб заключэннi з Германiяй дагавору аб ненападзе i спынiлi перагаворы з Англiяй i Францыяй. 23 жнiўня 1939 г. ў Маскве В. Молатаў i I. Рыбентроп у прысутнасцi I. Сталiна падпiсалi акт аб ненападзе тэрмiнам на 10 гадоў. Да яго быў прыкладзены сакрэтны пратакол, якiм размяжоўвалiся сферы ўплыву Германii i СССР. Паводле тэксту пратакола Лiтва пачаткова была ўключана ў сферу ўплыву Германii, а Вiльня аднесена да Лiтвы. Заходняя Беларусь i частка Польшчы на ўсход ад р. Нараў, Вiсла, Сан, а таксама Фiнляндыя, Эстонiя, Латвiя i Бесарабiя ўвайшлi ў сферу ўплыву СССР. Лёс Польшчы аўтары сакрэтнага пратакола дамовiлiся вырашыць у парадку дружалюбнай двухбаковай згоды. Ад дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР гэты сакрэтны пратакол быў скрыты.
На другi дзень пасля ратыфiкацыi дагавору Вярхоўным Саветам СССР, 1 верасня 1939 г., германскiя войскi без абвяшчэння вайны напалi на Польшчу. 3 верасня Францыя i Англiя аб'явiлi вайну Германii. Пачалася другая сусветная вайна. Мужнае супрацiўленне польскай армii ля Вестэрплятэ, Гдынi, Модлiна, Варшавы не змагло процiстаяць армii гiтлераўскага рэйха. Польскi ўрад i камандаванне не змаглi арганiзаваць эфектыўную абарону i на трэцi тыдзень пасля пачатку вайны пакiнулi краiну. Праз два тыднi нямецкiя войскi акупiравалi ўсю Польшчу, а 14 верасня Брэст.
 
=== Дамова аб сяброўстве i гранiцах ===
Дагавор аб сяброўстве i гранiцах памiж Германiяй i СССР быў падпiсаны 28 верасня 1939 г. Пакт аб ненападзе i дагавор аб сяброўстве i гранiцах памiж Германiяй i СССР, сакрэтныя пратаколы да iх падлягалi хуткай ратыфiкацыi; абвяшчалi неабмежаваны нейтралiтэт у выпадку вайны з трэцяй дзяржавай; негатыўна паўплывалi на мiжнародны рабочы рух; падзялiлi Еўропу на сферы ўплыву памiж Германiяй i СССР; "развязалi рукi" Германii для пачатку адкрытых ваенных дзеянняў у Еўропе. 28 верасня 1939 г. у Маскве быў падпiсаны дагавор памiж СССР i Германiяй аб сяброўстве i гранiцах, па якiм ўстанаўлiвалася новая заходняя мяжа Савецкага Саюза па так званай "лiнii Керзана". У сакрэтным дадатковым пратаколе была запiсана дамоўленасць аб уваходзе тэрыторыi Лiтвы ў сферу ўплыву СССР у абмен на Люблiнскае i частку Варшаўскага ваяводстваў, якiя ўвайшлi ў сферу ўплыву Германii. 7 кастрычнiка 1939 г. па рашэннi ўрада СССР Лiтве былi перададзены Вiльня i Вiленскае ваяводства,.а летам 1940 г. - Свянцянскi i Гадуцiшкаўскi раёны, частка Астравецкага, Ашмянскага, Пастаўскага i Свiрскага раёнаў.
 
=== Далучэнне Заходняй Беларусі ===