Вікіпедыя:Догляд: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 1622692 аўтарства 93.125.74.24 (размова)
Радок 82:
 
Магчыма таксама аўтаматычнае наданне статуса даглядчыка актыўным удзельнікам, якія адпавядаюць вышэйпаказаным фармальным патрабаванням з пяціразовым запасам, без запытаў з іх боку, але з відавочна выяўленай іх згодай на атрыманне сцяга і прытрымліваннем сапраўдным правілам, і пры адсутнасці відавочна выказаных пярэчанняў з боку супольнасці.
 
=== Зняцце сцяга даглядчыка ===
 
Здыманне сцяга даглядчыка з удзельніка<ref>Усюды ў межах дзейных правілаў пад удзельнікам разумеюцца ўсе яго уліковыя запісы, і выкарыстанне Пятрушак для маскіроўкі парушэнняў дзейных правілаў з'яўляецца сур'ёзным парушэннем. Пры гэтым ўнясенне удзельнікам правак, не адпаведных патрабаванням да дагледжаных версіях, з уліковых запісаў, якія не маюць сцяга даглядчыка (ці аўтадаглядчыка) не з'яўляецца парушэннем.</ref> робіцца адміністратарам па абгрунтаванай заяўцы любога ўдзельніка на старонцы [[Вікіпедыя:Запыты на статус даглядчыка#Зняцце сцяга даглядчыка|Зняцце сцяга даглядчыка]] ў наступных выпадках:
* Пры выстаўленні даглядчыкам адзнакі «дагледжаная версія» на артыкулы, відавочна<ref>(Не)адпаведнасць лічыцца відавочнай, калі падчас абмеркавання дзеянняў рэдактара ў супольнасці склаўся кансенсус адносна (не)адпаведнасці.</ref> не адпавядаюць патрабаванням да дагледжаных артыкулаў;
* Пры унясенні рэдактарам ў артыкул, які ужо мае адзнаку «дагледжаная версія», правак, не адпаведных патрабаванням да дагледжаных артыкулаў;
* Пры зняцці адзнакі «дагледжаная версія» з артыкулаў, відавочна адпаведных патрабаванням да дагледжаных артыкулаў, альбо пры ўдзеле ў «вайне даглядчыкаў»;<ref>«Вайна даглядчыкаў» — выстаўленне адзнакі без папярэдняга кансенсусу (у абмеркаванні альбо ў сітуацыях, якія відавочна прадугледжваюць кансенсус) на версію, з якой сцяг быў зняты іншым рэдактарам, альбо блізкую да яе (пры ўмове, што той, хто выставіў гэтую адзнаку, ведаў або павінен быў ведаць аб тым, што раней яна была знятая).</ref>
* У выпадку выкарыстання сцяга даглядчыка з мэтай атрымання пераваг у спрэчцы (у прыватнасці, ва ўмовах войнаў правак; або ўстаноўка сцяга на сваю версію артыкула калі відавочная высокая верагоднасць ўзнікнення пярэчанняў супраць гэтага);<ref> Калі рэдактар аказваецца ўцягнутым у спрэчку па змесце артыкула з удзельнікам, які не мае сцяга даглядчыка, яму настойліва рэкамендуецца карыстацца для догляду сваіх правак выключна функцыяй аўтадаглядчыка (гл. [[#Тэхнічная рэалізацыя]]). У гэтым выпадку рэдактару варта спачатку паставіць адзнаку «дагледжана» на папярэднюю версію артыкула — і толькі пасля гэтага рабіць свае змяненні. Калі пры гэтым рэдактар лічыць, што папярэдняя версія артыкула не адпавядае патрабаванням да дагледжанай версіі, яму не варта ставіць адзнаку ні на версіі апанента, ні на сваёй версіі. У такіх выпадках ставіць гэтую адзнаку павінен трэці ўдзельнік.</ref>
* Таксама пры абуральных сістэматычных парушэннях іншых правілаў.
 
Паўторная заяўка на атрыманне сцяга даглядчыка дазваляецца праз месяц пасля зняцця ў агульным парадку.
 
Дапушчальна зняцце (у тым ліку з выкарыстаннем ботаў) адзнак «дагледжаная версія», пастаўленых удзельнікам, пазбаўленым сцяга даглядчыка, без уліку пункта аб войнах сцягаў і без праверкі дагляду такім удзельнікам версій артыкулаў на адпаведнасць сапраўдным правілам.
 
== Сцяг аўтадаглядчыка ==