Розніца паміж версіямі "Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей"

др
афармленне
др (арфаграфія)
др (афармленне)
'''Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей'''  — [[музей]], адкрыты ў [[1963]]  г. у г.[[горад Бяроза|Бяроза]] паводле распараджэння Брэсцкага аблвыканкама як гісторыка-рэвалюцыйны музей. Рашэннем Бярозаўскага райвыканкама ад 23.11.1993  г. перайменаваны ў гісторыка-краязнаўчы. Музеем кіравалі Я. Ф. Бажок, М.Дз. Сікорын, Г. А. Ракіцкая, Г. С. Пуцыковіч. З 1999  г. дырэктар Л. М. Ківатыцкая.
 
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 18 808 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны  — 10 689 адзінак Плошча экспазіцыі 156 м², размешчана ў 5 залах.
 
== Экспанаты ==
Музейныя экспанаты сабраны ў 19 калекцый: археалогія, нумізматыка, скарбы, баністыка, фалерыстыка, зброя, прадметы этнаграфіі і побыту, графіка, скульптура, жывапіс, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, музычныя інструменты, дакументы, друкаваныя выданні, фотадакументы, рукапісы, кінафотадакументы, прадметы з гісторыі тэхнікі, прыродазнаўчая калекцыя. Найбольш значныя і рэдкія сярод іх: манетны скарб 16 ст. Вялікага княства Літоўскага; прадметы, выяўленыя ў час археалагічных раскопак на тэрыторыі картэзіянскага манастыра: керамічны посуд, фрагменты пластычнай паліхромнай кафлі, жалезныя вырабы (усе 17 ст.) і інш.; алтарная драўляная манастырская скульптура 17 ст.; калекцыі абразоў 17  — 19 ст. (47 адзінак); кавалак бурштыну вагой 518  г., знойдзены на тэрыторыі Бярозаўскага камбіната сілікатных вырабаў; унікальныя фотаздымкі Бярозаўшчыны 1930-х г. Ю.Шыманчыка; малюнкі ваеннай пары (1942) палітрука 345-га партызанскага атрада С. М. Бельскага; калекцыі размалёвак па шкле і вышыўкі.
 
Асноўная тэма экспазіцыі залы «З глыбіні стагоддзяў»  — помнікі археалогіі Бярозаўшчыны. Тут прадстаўлены матэрыялы раскопак са стаянак каля вёсак Зарэчча, Спорава, Стрыгінь, аб самых старажытных населеных пунктах  — вёсках Здзітава (1005), Сялец (1397), Малеч (1427), г. Бяроза (1477), помніку архітэктуры правінцыяльнага класіцызму, неаготыкі і садова-паркавага мастацтва пейзажнага стылю 19 ст.  — сядзібе графаў Пуслоўскіх, манастыры ордэна картэзіянцаў (г. Бяроза), пабудаваным у 1648-89 гг. У зале «Гісторыя і людзі» 1920-30-х гг. зберагаюцца фота і дакументальныя матэрыялы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю знакамітых людзей Бярозаўшчыны: гісторыкаў В. Д. Друшчыца, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі П. В. Горына, аднаго з кіраўнікоў рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыста А. А. Альшэўскага, генерал-лейтэнанта С. І. Любарскага, Героя Савецкага Саюза І. І. Валасевіча. Асобны раздзел расказвае пра Бярозу-Картузскую  — канцэнтрацыйны лагер, рэжым і знаходжанне ў ім вязняў. У экспазіцыі залы «Народныя рамёствы і промыслы» адлюстраваны старадаўнія промыслы беларусаў: ткацтва і саломапляценне, ганчарныя вырабы, кераміка, лозапляценне і бондарства, калекцыя музычных інструментаў майстра Я. І. Шаўчука, унікальныя фотаздымкі Палесся 1934-37 гг. Ю.Шыманчыка. У зале «Вялікая Айчынная вайна на Бярозаўшчыне» матэрыялы аб масавым расстрэле ў 1942  г. нямецка-фашысцкімі акупантамі больш за 60 тыс. мірных жыхароў з Еўропы на чыгуначнай станцыі Бронная Гара, пра партызанскую барацьбу, Блудзенскае антыфашысцкае падполле, лясныя партызанскія школы, Здзітаўскую абарону, вызваленне ад акупантаў Бярозаўшчыны ў 1944  г. Афармляецца зала «Бяроза і сучаснасць».
 
== Галерэя мастацтваў горада Бяроза ==
Музей мае філіял «Галерэя мастацтваў» у г. Бяроза. Адкрыты 16.07.2004  г. у дзень 60-годдзя вызвалення Бярозаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў паводле рашэння Бярозаўскага райвыканкама ад 27.01.2004  г.
 
Плошча экспазіцыйных залаў галерэі 307 м². Мае калекцыі: размалёўка па шкле, выцінанка, ручнікі, нацыянальныя строі, нумізматыка, іканапіс, карціны мастакоў Бярозаўшчыны, унікальныя вырабы і сувеніры з саломкі, дрэва і керамікі, мастацкае пляценне з лазы, эксклюзіўныя пано. Пастаянна дзеючыя экспазіцыі: «Картэзіянскі манастыр у жывапісе», «Бярозаўскі кірмаш», «Птушка шчасця Сяргея Юркевіча», «Абаронцы неба Бярозаўшчыны», «Воінам-інтэрнацыяналістам прысвячаецца». У галерэі адбываюцца выстаўкі майстроў і мастакоў Бярозаўшчыны, з фондаў гісторыка-краязнаўчага музея, міжнародныя выстаўкі, дадзеныя ў часовае карыстанне замежнымі пасольствамі ў Беларусі.
 
{{НК}}
 
[[Катэгорыя:Музеі Брэсцкай вобласці]]