Адкрыць галоўнае меню

Змены

216 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
 
[[Гусіцкія войны]] і [[Трыццацігадовая вайна]] нанеслі шкоду землям сучаснае Чэхіі. Пазней, пад уплывам аўстрыйскіх [[Габсбургі|Габсбургаў]] Багемія патрапіла ў склад [[Аўстра-Венгрыя|Аўтра-Венгрыі]].
 
У канцы 19 стагоддзя у Чэхіі пачынаецца перыяд [[чэшскае нацыянальнае адраджэнне|чэшскага нацыянальнага адраджэння]].
 
Пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] была ўтвораная незалежная [[Чэхаславакія]]. У новай рэспубліцы жыло шмат [[Немцы|немцаў]], [[Венгры|венграў]] і [[Палякі|палякаў]]. Для іх у Чэхаславакіі адчыняліся школы, дзе [[Адукацыя|адукацыю]] дзіця атрымлівала на сваёй роднай мове. Але з адчыненнем школаў уся падтрымка [[Нацыянальная меншасць|нацыянальных меншасцяў]] спынілася, і тыя пажадалі выйсці са складу Чэхаславакіі. Гэтую сітуацыю скарыстаў дзеля дасягнення сваіх мэтаў [[Адольф Гітлер]] — праз [[Мюнхенскае пагадненне]] ён далучыў да Германіі [[Судзеты]] — правінцыю, дзе большасць насельніцтва складалі немцы. Польшча, у сваю чаргу, далучыла да сябе т.зв. [[Чэшскі Цешын]] — тэрыторыю з польскім насельніцтвам. А [[Славакія]] дасягнула ў складзе Чэхаславакіі значнай [[Аўтаномія|аўтаноміі]] і запатрабавала, каб Чэхаславакія пісалася праз злучок: Чэха-Славакія. Потым, падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], Гітлер стварыў на тэрыторыі Чэхіі [[пратэктарат]] Багеміі і Маравіі, які адыгрываў ролю [[Рэйхпратэктар]]а (імперскага абаронцы) ў [[Трэці рэйх|Трэцім рэйху]]. Армія Гітлера, тым часам, забіла на тэрыторыі Чэхіі каля 125,000 чалавек, з якіх 83,000 — [[яўрэі]].
8

правак