Розніца паміж версіямі "Старажытная гісторыя Беларусі"

няма тлумачэння праўкі
др (Bot: Migrating 1 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q4164213 (translate me))
'''Старажытная гісторыя Беларусі''' — перыяд у [[Гісторыя Беларусі|гісторыі Беларусі]] ад з'яўлення людзей да ўтварэння першых дзяржаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі — прыкладна да [[IX стагоддзе|IX стагоддзя]].
 
== Старажытны каменны век ([[палеаліт]]). Перашапачатковае засяленне тэрыторыі ==
== З'яўленне чалавека. [[Палеаліт]] ==
На тэрыторыю Усходняй Еўропы першыя [[гамініды]] праніклі 450—300 тыс. год назад<ref>Калечиц, Е. Г. Человек и среда обитания. Восточная Беларусь / Е. Г. Калечиц. — Мн.: Экоперспектива, 2003. — 223 с. — С. 20. — ISBN 985-469-082-2.</ref>. Улічваючы, што эвалюцыя і рассяленне палеаантрапаў (неандэртальцаў і неандэрталоідных формаў) на тэрыторыі Усходняй Еўропы на поўнач ад 50-й паралелі адносіцца толькі да канца сярэдняга плейстацэну - пачатку неаплейстацэну (200-40 (30) тыс. гадоў таму), а таксама ў сувязі з вялікі глыбінёй залягання напластаванняў ніжняга плейстацэну, пошукі слядоў дамусцьерскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі практычна бесперспектыўныя<ref>Там жа. — С. 21.</ref>.
 
Засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі пачалося каля 100—35 тыс. гадоў таму. Лічыцца, што першымі насельнікамі на тэрыторыі Беларусі былі [[неандэртальцы]], якія апынуліся тут у час кароткіх пацяпленняў у перыяд так званага [[Рыжскае абледзяненне|Рыжскага абледзянення]], ці яшчэ перад ім. На тэрыторыі Беларусі пакуль што не было знойдзена аніводнага шкілету людзей гэтага перыяду. Найбольш старажытныя прылады працы сярэдняга палеаліту, або мусцье, знойдзены каля вёсак [[Свяцілавічы]], [[Падлужжа]] ([[Гомельская вобласць]]), [[Абідавічы]] ([[Магілёўская вобласць]]).