Самафракія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 30:
 
У цэнтральнай частцы вострава захаваліся натуральныя [[лес|лясы]]. На Самафракіі шмат [[птушка|птушак]], асабліва ў перыяд сезонных міграцый. Мора каля вострава багата [[рыба]]й.
 
== Гісторыя ==
Першымі насельнікамі Самафракіі [[эліны|старажытныя грэкі]] лічылі [[пеласгі|пеласгаў]]. [[Страбон]] паведамляў, што ў старажытнасці ён зваўся Меліта і лічыўся багатым дзякуючы існаванню тут старажытнага свяцілішча ў гонар [[Курэты|курэтаў]]. [[Кілікія|Кілікійскія]] [[пірацтва|піраты]], якія аднойчы разрабавалі храм, вывезлі адсюль 1000 [[талант]]аў [[срэбра]]. Назва Самас, што значыць "высокі", была дадзена востраву грэкамі, якія перасяліліся з [[Беотыя|Беотыі]] з мясцовасці, якая таксама звалася Самас. Археолагі лічаць, што перасяленне адбылося не раней за [[6 стагоддзе да н.э.|VI]] ст. да н. э. Да гэтага часу на ім таксама жылі [[фракійцы]].
 
Хаця на востраве ўсяго адна прыдатная для [[карабель|караблёў]] [[бухта]], а [[глеба|глебы]] і [[надвор'е]] не прыдатныя для атрымання вялікіх ураджаеў, старажытныя самафракійцы славіліся як выдатныя мараплаўцы. Яны стварылі шэраг калоній на ўзбярэжжы суседняй [[Фракія|Фракіі]], адкуль прывозілі [[метал]]ы для далейшага перапродажу або перапрацоўкі. Свяцілішча курэтаў вабіла шматлікіх паломнікаў з грэчаскіх астравоў [[Эгейскае мора|Эгейскага мора]], Фракіі і [[Малая Азія|Малой Азіі]]. Згодна паданню, [[Філіп II Македонскі]] і яго жонка Алімпіяда зачалі на Самафракіі іх сына, [[Аляксандр Македонскі|Аляксандра Вялікага]]. Пазней на востраве спыняўся [[Павел, апостал|апостал Павел]].
 
У [[70]] г. н. э. Самафракія была далучана да [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]]. У [[395]] - [[1204]] гг. — у складзе [[Візантыя|Візантыі]]. У 1204 - [[1355]] гг. пад кантролем [[Венецыянская рэспубліка|Венецыі]]. У сярэдзіне [[14 стагоддзе|XIV]] ст. зноў у складзе Візантыі, але фактычна набыла аўтаномію пад кіраўніцтвам [[Генуя|генуэзскай]] дынастыі Гацілусі. У [[1457]] г. захоплена [[Асманская імперыя|Асманскай Портай]]. У [[1913]] г. далучана да [[Грэцыя|Грэцыі]].
 
З [[19 стагоддзе|XIX]] ст. на Самафракіі праводзяцца [[археалогія|археалагічныя]] раскопкі. У [[1863]] г. на востраве была знойдзена статуя [[Ніка, міфалогія|Нікі Самафракійскай]] ([[2 стагоддзе да н.э.|II]] ст. да н. э.).
 
== Турызм ==