Мікаэль Самуэльсан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мікаэль Самуэльсан''' (шв. Mikael Samuelsson, {{ДН|23|12|1976}} года, Мар'ефрэд, Швецыя) — прафесійны ха...'
(Няма розніцы)

Версія ад 14:51, 17 мая 2013

Мікаэль Самуэльсан (шв. Mikael Samuelsson, 23 снежня 1976 года, Мар'ефрэд, Швецыя) — прафесійны хакеіст, правы крайні нападаючы, у цяперашні час выступае за каманду НХЛ «Флорыда Пантэрз».

Самуэльсан пачаў сваю кар'еру ў шведскай элітнай серыі ў клубе «Сёдэртэлье СК», пасля чаго гуляў у клубах «Вестра Фролунда» і «Брунес ІФ». У 1998 годзе быў абраны на драфце НХЛ пад агульным 145-м нумарам камандай «Сан-Хасэ Шаркс». Пасля недоўгачасовага перыяду выступлення за «Сан-Хасэ» выступаў за клубы «Нью-Ёрк Рэйнджэрс», «Пітсбург Пінгвінз» і «Флорыда Пантэрз». Падчас лакаўту у НХЛ у сезоне 2004-2005, гуляў у клубах швейцарскай нацыянальнай лігі "Жэнева-Сервет" і "Раперсвіль-Ёна Лейкерс". Пасля лакаўту вярнуўся ў НХЛ і пачаў выступаць за клуб Дэтройт Рэд Уінгз, з якім заваяваў Кубак Стэнлі ў сезоне 2007-2008. Летам 2009 года Самуэльсан перайшоў у клуб «Ванкувер Кэнакс», з якім падпісаў трохгадовы кантракт на суму 2,5 мільёна долараў у год.