Алекс Гальчанюк: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Аляксандр Аляксандравіч Гальчанюк''' (анг. Alex Galchenyuk; {{ДН|12|2|1994}} года, Мілуокі, штат Віско...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:53, 17 мая 2013

Аляксандр Аляксандравіч Гальчанюк (анг. Alex Galchenyuk; 12 лютага 1994 года, Мілуокі, штат Вісконсін, ЗША) — амерыканскі хакеіст беларускага паходжання. Цэнтральны нападаючы, які выступае за клуб Нацыянальнай хакейнай лігі - «Манрэаль Канадыенс».

Біяграфія

Бацька Алекса, былы беларускі хакеіст Аляксандр Мікалаевіч Гальчанюк, які ў цяперашні час з'яўляецца асістэнтам галоўнага трэнера Сарніі Стынг. «Стынг» задрафтаваў Алекса ў 2010 годзе пад агульным першым нумарам. За «Сарнію» Гальчанюк правёў два сезоны. Таксама быў абраны ў другім раўндзе драфта КХЛ 2011 камандай Атлант пад агульным 25-м нумарам. Выступае за зборную ЗША. Яго агентам з'яўляецца славуты хакеіст Ігар Ларыёнаў. На драфце НХЛ 2012 абраны пад агульным трэцім нумарам камандай «Манрэаль Канадыенс».

23 ліпеня 2012 года падпісаў трохгадовы кантракт з «Канадыенс».

Дэбютаваў у НХЛ 20 студзеня 2013 г. у матчы супраць "Таронта Мэйпл Ліфс".

Першы гол у НХЛ забіў 22 студзеня 2013 года ў матчы супраць «Флорыда Пантэрз».

Чэмпіён моладзевага чэмпіянату свету 2013 у складзе зборнай ЗША.