Розніца паміж версіямі "Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»"

др
арфаграфія
(untagged isolated.)
др (арфаграфія)
 
== музей «Млын» ==
Цэнтральным аб'ектам этнаграфічнага комплексакомплексу музея-запаведніка з'яўляецца музей «Млын». Адкрыты для наведвання ў 1990 г. пасля рэстаўрацыі паравога млына. Уяўляе сабой драўляны трохпавярховы будынак, пабудаваны ў 1910 г. на сродкі заможнага гараджаніна. Побач з млынам размешчаны музей «Хата завозніка», на месцы, дзе яна стаяла ў пачатку 20 ст. У памяшканнях узноўлены інтэр'еры пачатку 20 ст. У сенцах знаходзяцца невялікая печ, вуглавая шафа, паліцы з керамічным, медным і латуннымлатуневым посудам, стол з самаварам, падвесны рукамыйнік. На сценах вісяць бурносы (зімовая вопратка з саматнага сукна), а таксама прыстасаванні конскай вупражы. У белым пакоі знаходзяцца кафляная печ, палаці з сеннікамі, канапа і нямецкі маятнікавы гадзіннік, на покуці — абвіты ручніком абраз, падлога заслана дашчаным мостам, сцены атынкаваны і пабелены. Драўляны свіран ля млына стаіць на каменным падмурку. Яго галоўны фасад уяўляе сабой галерэю з балконам, парэнчы ўпрыгожаны разьбой. Унутры, уздоўж сцен, цягнуцца засекі для збожжа. Састаўной часткай гаспадарчага комплексу з'яўляецца музей «Кузня», размешчаны ў будынку, перавезеным з в.Камень Валожынскага раёна (1994). Інтэр'ер складаецца з горана, мяхоў, калоды з аднарогай накавальняй, ручнога тачыльнага і свідравальнага станкоў, шматлікіх інструментаў: малаткоў, абцугоў, разакоў і прабойнікаў. Побач з кузняй загон для коней. Тут жа на зямлі ляжыць жорнападобны камень — гбала, прыстасаваны для набіўкі на драўляныя колы калёс жалезных абручоў.
 
== музей «Дот» ==