Любанскі дзяржаўны музей народнай славы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др арфаграфія
Радок 3:
Музей размешчаны ў 3 будынках, агульная экспазіцыйная плошча (2008) складае 232,3 м². У фондзе музея 23 444 адзінкі захоўвання, з якіх 14 785 адзінак асноўнага фонду.
 
Збор музейных прадметаў вядзецца па калекцыях: нумізматыка, баністыка, фалерыстыка, археалогія, зброя, дакументы, мастацтва і дрінш. Экспазіцыя музея мае 5 раздзелаў. Асноўны раздзел прысвечаны гісторыі краякраю і пабудаваны па храналагічным і калекцыйным прынцыпах. Тут экспануюцца дакументы, фотадакументы, помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, якія адлюстроўваюць розныя перыяды гісторыі Любаншчыны. Калекцыя археалогіі падрабязна знаёміць з жыццём і заняткамі першых жыхароў краякраю. Скарб манет Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, копіі вырабаў Урэцкай шкляной мануфактуры XVIII ст., карта-схема рэйду атрада С.Грабоўскага падчас паўстання пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі 1794 г. раскрываюць эканамічныя і палітычныя сувязі аддаленага ад цэнтра рэгіёнарэгіёну з «вялікім» светам. Дэманструюцца таксама вырабы рамёстваў і промыслаў мясцовых жыхароў, прадметы побыту канца ХІХ — пачатку ХХ ст.
 
Музей мае 2 філіялы: Музей народных промыслаў і рамёстваў у г.Любань і Музей гісторыі меліярацыі ў в.Камуна.