Этнаграфічны комплекс «Млын»: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
у вялікім артыкуле
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
#REDIRECT'''Этнаграфічны комплекс «Млын»''' — цэнтральны аб'ектам [[Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»|гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе»]]
 
Адкрыты для наведвання ў [[1990]] г. пасля рэстаўрацыі паравога млына. Уяўляе сабой драўляны трохпавярховы будынак, пабудаваны ў [[1910]] г. на сродкі заможнага гараджаніна. Побач з млынам размешчаны музей «Хата завозніка», на месцы, дзе яна стаяла ў пачатку 20 ст. У памяшканнях узноўлены інтэр'еры пачатку 20 ст. У сенцах знаходзяцца невялікая печ, вуглавая шафа, паліцы з керамічным, медным і латуневым посудам, стол з самаварам, падвесны рукамыйнік. На сценах вісяць бурносы (зімовая вопратка з саматнага сукна), а таксама прыстасаванні конскай вупражы. У белым пакоі знаходзяцца кафляная печ, палаці з сеннікамі, канапа і нямецкі маятнікавы гадзіннік, на покуці — абвіты ручніком абраз, падлога заслана дашчаным мостам, сцены атынкаваны і пабелены. Драўляны свіран ля млына стаіць на каменным падмурку. Яго галоўны фасад уяўляе сабой галерэю з балконам, парэнчы ўпрыгожаны разьбой. Унутры, уздоўж сцен, цягнуцца засекі для збожжа. Састаўной часткай гаспадарчага комплексу з'яўляецца музей «Кузня», размешчаны ў будынку, перавезеным з [[Вёска Камень, Валожынскі раён|в. Камень]] [[Валожынскі раён|Валожынскага раёна]] (1994). Інтэр'ер складаецца з горана, мяхоў, калоды з аднарогай накавальняй, ручнога тачыльнага і свідравальнага станкоў, шматлікіх інструментаў: малаткоў, абцугоў, разакоў і прабойнікаў. Побач з кузняй загон для коней. Тут жа на зямлі ляжыць жорнападобны камень — гбала, прыстасаваны для набіўкі на драўляныя колы калёс жалезных абручоў.
 
== Спасылкі ==
* [http://www.zaslaue.by/page.php?issue_id=20 Этнаграфічны комплекс «Млын»]
 
{{Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»}}
 
[[Катэгорыя:Музеі Мінскай вобласці]]
[[Катэгорыя:Горад Заслаўе]]