Дзіцячы музей міфалогіі і лесу: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дзіцячы музей міфалогіі і лесу''' — першы ў Беларусі дзіцячы музей, размешчаны ў Заслаў...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Дзіцячы музей міфалогіі і лесу''' — першы ў Беларусі дзіцячы музей, размешчаны ў [[Заслаўе|Заслаўі]].
 
Адкрыўся ў [[2005]] г. на базе [[Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе»|музея-запаведніка]]. Экспазіцыя складаецца з 2 частак — зоны «рэальнага» лесу, дзе прадстаўлены [[чучала|чучалы]] [[заяц-русак|зайца-русака]], [[рабчык|рабчыка]], [[янотападобны сабака|янотападобнага сабакі]], [[куніца|куніцы]], [[вавёрка|вавёркі]], [[канюк звычайны|канюка звычайнага]], сойкі, [[дрозд-рабіннік|дразда-рабінніка]], [[дрозд пеўчы|дразда пеўчага]], [[сініца|сініцы]], [[ластаўка|ластаўкі]], і міфалагічнай зоны, кампазіцыйнымі цэнтрамі якой з'яўляюцца скульптуры [[ваўкалак]]а, ляснога дзядка, [[лесавік]]а, [[вадзянік]]а і [[дамавік]]а. Усе персанажы размешчаны ў характэрным для іх асяродку. Выкарыстаны тэатральны прыём каляровага падсвечвання і гукавое суправаджэнне экскурсій.