Розніца паміж версіямі "Вока"

4 байты дададзена ,  7 гадоў таму
Адхілены апошнія 2 змены (Alexageev) і адноўлена версія 1525683 Legobot
(Адхілены апошнія 2 змены (Alexageev) і адноўлена версія 1525683 Legobot)
Галоўная частка вока — вочны яблык размешчаны ў паглыбленні чэрапа — вачніцы, ад сценак якой да яго паверхні падыходзяць вокарухальныя мышцы. Ззаду і збоку вока абаронена ад знешніх уздзеянняў касцявымі сценкамі вачніцы, а спераду — павекамі і вейкамі. Ва ўнутраным вугле вока знаходзіцца [[слёзная залоза]]. Слёзы ўвільгатняюць і дэзінфіцыруюць вочы.
 
[[Выява:AgeevHuman iriseye1.jpg|thumb|250px|ВокаФатаграфія чалавекавочнага (левае)дна]]
Вочны яблык складаецца з трох абалонак: вонкавай, сярэдняй і ўнутранай. Вонкавая абалонка — склера — непразрыстая. Гэта шчыльнае ўтварэнне белага колеру. Спераду склера пераходзіць у празрыстую рагавіцу, у якой адбываецца найбольш моцнае праламленне светлавых прамянёў. Сярэдняя, сасудзістая, абалонка складаецца з вейкавага цела, радужкі і ўласна сасудзістай абалонкі. Апошняя змяшчае вялікую колькасць крывяносных сасудаў, якія забяспечваюць жыўленне вочнага яблыка. Пярэдні аддзел сасудзістай абалонкі — радужка, мае форму дыска з адтулінай пасярэдзіне — зрэнкай. У залежнасці ад утрымання ў ёй меланіну колер радужкі вагаецца ад блакітнага да амаль чорнага.