Памяць: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17:
 
Існуюць разнастайныя тыпалогіі памяці:
 Паводле♦Паводле сэнсарнай мадальнасці (зрокавая, маторная, гукавая, смакавая і болевая). Пры зрокавай памяці аб’екты ўспрымаюцца вачыма, пры маторнай – часткамі цела, пры гукавой – на слых і гэтак далей.
 Паводле♦Паводле зместу (вобразная, маторная і эмацыйная). Калі задзейнічана вобразная памяць, адбываецца захаванне і ўзнаўленне вобразных з’яў і падзей. У сваю чаргу вобразная памяць дзеліцца на зрокавую, слыхавую, датыкальную, нюхавую і смакавую. Першыя два віда пераважаюць у большасці людзей. Маторная памяць адказвае за захаванне інфармацыі пра маторныя функцыі і дзеянні (то бок, рухі). Калі гаворка ідзе пра эмацыйную памяць, маецца на ўвазе запамінанне пачуццяў, звязаных з пэўнымі падзеямі. Такім чынам, інфармацыя маркіруецца пэўнымі эмоцыямі, у сувязі з чым некаторыя эпізодны жыцця (непрыемныя) адносна хутка забываюцца ў той час, як памяць пра прыемныя моманты застаецца на доўгі час.
 Паводле♦Паводле арганізацыі запамінання (эпізадычная, семантычная і працэдурная). Калі чалавек карыстаецца эпізадычнай памяццю, ён узгадвае нейкі эпізод са свайго жыцця – такім чынам, гэты від памяці з’яўляецца аўтабіяграфічным. Пры карыстанні семантычнай памяццю чалавек узгадвае пэўную інфармацыю, ня ведаючы, дзе і калі ён яе здабыў. Працэдурная памяць з’яўляецца памяццю пэўных дзеянняў.
 Паводле♦Паводле часавых характарыстык (доўгачасовая, кароткачасовая і ўльтакароткачасовая). Захоўванне ў кароткачасовай і ўльтракароткачасовай памяці мае абмежаваную ёмістасць і працягласць. Такім чынам, інфармацыя застаецца даступнай на пэўным, адносна невялікім, прамежку часу.
 Паводле♦Паводле наяўнасці мэты (адвольная і міжвольная). Міжвольнай памяццю чалавек карыстаецца, калі мэтанакіравана хоча нешта ўзгадаць ці запомніць. Адвольная ж памяць не рэгулюецца вызначанай праграмай і мэтай: запамінанне адбываецца без прыкладання спецыяльных намаганняў з боку суб’екта.
 Паводле♦Паводле наяўнасці сродкаў (апасродкаваная і неапасродкаваная). Пры апасродкавым запамінанні чалавек карыстаецца нейкімі сімбалямі ці асацыяцыямі дзеля лепшага адкладання ў памяці пэўнай інфармацыі.
 Паводле♦Паводле ўзроўня развіцця (маторная, эмацыйная, вобразная і слоўна-лагічная).
Памяць, безумоўна, валодае шматлікімі ўласцівасцямі. Галоўнымі з іх з’яўляюцца дакладнасць, аб’ём, хуткасць працэсаў запамінання, хуткасць працэсаў узнаўлення і хуткасць працэсаў забывання.
 
Даследчыкі і навукоўцы выдзяляюць пэўныя заканамернасці ці законы памяці:
 Закон♦Закон інтарэсу (цікавае запамінаецца хутчэй);
 Закон♦Закон асэнсавання (чым глыбей будзе асэнсавана інфармацыя – тым лепей яна запомніцца);
 Закон♦Закон устаноўкі (калі чалавек паставіў сабе задачу вывучыць пэўную колькасць інфармацыі, то запамінацца ўсё будзе значна лягчэй);
 Закон♦Закон дзеяння (калі тэорыя прымяняецца на практыцы, то і запаммінаецца яна добра);
 Закон♦Закон кантэксту (пры асацыятыўнай сувязі інфармацыі з ужо вядомымі паняццямі новы матэрыял усвайваецца прасцей);
 Закон♦Закон аптымальнай даўжыні шэрагу (даўжыня не павінна нашмат перавышаць аб’ёму кароткачасовай аператыўнай памяці);
 Закон♦Закон краю (інфармацыя, прадстаўленая ў пачатку і канцы, запамінаецца лепш за ўсё);
 Закон♦Закон паўтарэння (лепш запамінаецца тое, што часам паўтараецца);
 Закон♦Закон незавершанасці (лягчэй запамінаюцца незавершаныя дзеянні, задачы і фразы).
 
Існуюць паталагічныя парушэнні памяці – амнезія, напрыклад, якая ў сваю чаргу падзяляецца на гіпамнезію, гіпермнезію і парамнезію. Пры гіпамнезіі у чалавека ёсць праблемы з запамінаннем ці узгадваннем. Гіпамнезія сустракаецца ў людзей у сталым веку або ў людзей з захворваннямі галаўнога мозгу. Гіпермнезія характарызуецца анамальным абвастрэннем памяці, у сувязі з чым бываюць праблемы з забываннем пэўных рэчаў. Парамнезія адзначаецца наяўясцю несапраўдных успамінаў, перамеваннем рэальнага і ўяўнага, сучаснасці і мінулага.