Кікладская культура: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
Радок 7:
Тагачасныя жыхары [[Кіклады|Кікладскіх астравоў]] засвоілі занятак комплекснай [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]], спалучалі вырошчванне [[Метлюжковыя|збожжавых культур]], [[Масліна еўрапейская|масліны]] і [[вінаград]]у з [[пчалярства]]м, [[жывёлагадоўля]]й і [[рыбалоўства]]м. Паміж астравамі існаваў сталы абмен. Асабліва важнымі былі здабыча і [[гандаль]] [[абсідыян]]ам. У 3 тысячагоддзі да н. э. узнікаюць протагарадскія ўмацаваныя паселішчы. Адным з найбольш ранніх з'яўляецца паселішча Паліохні на [[востраў Лемнас|востраве Лемнас]]. Яно было абаронена масіўным [[мур]]ам і займала плошчу каля 4500 м². Да сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н. э. падобныя паселішчы з моцнымі мурамі і вежамі былі пабудаваныя і на іншых Кікладах. Пабудовы ўнутры ўмацаванняў падобныя адна на адну, шматпакаёвыя, магчыма прыстасаваныя для пашыраных [[сям'я|сем'яў]]. Пабудоў, падобных на цытадэлі або палацы, не выяўлена, таму мяркуецца, што кікладскае грамадства яшчэ не мела ясна акрэсленага пласта насельніцтва, які стаяў вышэй за іншых.
 
Для кікладцаў былі характэрны разнастайныя формы [[мастацтва]], асабліва вядомы [[мармур]]овыя чалавекападобныя постаці. Усяго налічваецца каля 1400 выяў, але толькі 40% з іх захаваліся і вывучаны дастаткова добра. Кікладскія пахаванні ўтрымоўваюць значную колькасць прадметаў паўседзённагапаўсядзённага побыту.
 
У канцы 3 - пачатку 2 тысячагоддзяў да н. э. развіццё кікладскай культуры было гвалтоўна спынена з-за ўмяшальніцтва звонку, хутчэй за ўсё [[мінойцы|мінойцаў]]. Відавочна, частка насельніцтва была знішчана, а рэшткі выжылых былі вымушаны прыняць новыя традыцыі. [[Герадот]] паведамляў, што ў старажытнасці Кіклады былі населены [[лелегі|лелегамі]], залежнымі ад мінойскага Крыта. Магчыма, менавіта яны і былі першаснымі стваральнікамі кікладскай культуры.