Стэнкіль: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Стэнкіль''' (шв. Stenkil) — шведскі кароль, заснавальнік дынастыі Стэнкіляў. == Біяграфія == Яг...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:27, 22 мая 2013

Стэнкіль (шв. Stenkil) — шведскі кароль, заснавальнік дынастыі Стэнкіляў.

Біяграфія

Яго маці звалі Астрыд, дачка Нхяла, сына Фіна Касога з Халугаланда, а яго бацькам (паводле сагі пра Хёрвер) быў Рэгнвальд Стары. Спачатку Стэнкіль быў ярлам у Швецыі, а пасля смерці конунга Эймунда Старога (з дачкой якога быў жанаты) шведы абвясцілі яго конунгам. Кіраваў прыблізна да 1066 года.

Сучасныя яму крыніцы апісваюць Стэнкіля як набожнага кіраўніка, які спрыяў распаўсюджванню хрысціянства ў краіне. Быў вядомы сваім уменнем страляць з лука.

Абодва яго сына - Хальстэн і Інгэ - пасля таксама былі каралямі.