Сверкер I: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Сверкер I Кольсан''' (таксама вядомы як '''Сверкер Старэйшы''' - швед. Sverker den äldre; ?-{{ДС|25|12|1156}})...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:03, 22 мая 2013

Сверкер I Кольсан (таксама вядомы як Сверкер Старэйшы - швед. Sverker den äldre; ?-25 снежня 1156) — шведскі кароль, які кіраваў краінай з 1130 па 1156 гг.

Біяграфія

Пасля смерці Інгэ Малодшага на пасад узышоў Рагнвальд Дурны, які не толькі не змог утрымаць уладу ў сваіх руках, але і выпусціў кантроль свеяў над гетамі. У 1130 годзе ў Эстэргётланде новым каралём быў абраны Сверкер Кольсан, унук конунга Блот-Свена. У пачатку свайго кіравання Сверкер перамог Магнуса Моцнага і вярнуў пад свой кантроль Вестэргётланд. Цяпер пад яго ўладай апынулася ўся Швецыя. Пра наступныя 26 год яго праўлення практычна нічога не вядома. Сверкер заснаваў кляштары Альвастра (у 1143 г.), Нюдала і Варнхейм.

Згодна з рускім летапісам, менавіта пры Сверкеры I у 1142 пачаліся першыя канфлікты паміж Швецыяй і нядаўна заснаванай Наўгародскай рэспублікай. Гэтаму папярэднічаў стогадовы перыяд міру, які быў гарантаваны дынастычнымі шлюбамі паміж кіруючымі дамамі.

Сверкер быў забіты сваім дружыннікам (ці, па спісе каралёў, асабістым канюшым) на мосце недалёка ад заснаванага ім кляштара Альвастра, падыходзячы да ютрані на Каляды ў 1156 года. Гэта лічылася шакавальным злачынствам нават у Сярэднявечча. Магчыма забойцам быў прэтэндэнт на пасад Магнус Хенрыксан.