Пасольства Швецыі ў Беларусі: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 10:33, 22 мая 2013

Пасольства Швецыі ў Беларусі — дыпламатычная місія Швецыі ў сталіцы Беларусі Мінску. Пасол з 2008 года Стэфан Эрыксан. Пасольства зачынена са жніўня 2012 года з-за пагаршэння ў шведска-беларускіх адносінах.

Пасольства Швецыі ў Беларусі, Музычны завулак, Мінск

Гісторыя

З 2000 года працавала шведскае ганаровае консульства. У лістападзе 2003 года адкрыўся офіс аддзялення пасольства Швецыі ў Расіі. У лістападзе 2003 года, Швецыя пашырыла сваю прысутнасць у Мінску. Мэтай місіі было назіранне за сітуацыяй у Беларусі і павелічэнню кантактаў і супрацоўніцтва з беларускім грамадствам. Аддзяленне было ператворана ў пасольства і ўрачыста адкрыта 23 верасня 2008 г., калі пасол Стэфан Эрыксан перадаў свае даверчыя граматы прэзідэнту А.Р.Лукашэнка.

З 30 жніўня 2012 года пасольства ў Мінску зачынена, шведскія дыпламаты пакінулі Беларусь. Двухбаковыя адносіны пагоршыліся ў жніўні 2012 года, калі шведскі пасол не атрымаў акрэдытацыі і быў вымушаны пакінуць краіну пасля заяўлення, што ён меў занадта частыя кантакты з апазіцыяй.