Эрык Шапялявы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Яго бацькам быў кароль Эрык Кнутсан. Маці Эрыка, каралева Рыкіца, была сястрой дацкага караля [[Вальдэмар II Пераможца|Вальдэмара II]], пасля смерці мужа ў 1216 годзе адправілася ў Данію, дзе і нарадзіла будучага шведскага караля.
 
У 1222 Эрык быў абраны каралём Швецыі. Праз некаторы час супраць яго выступіў [[Кнут II, кароль Швецыі|Кнут Хальмгерсан Доўгі]], які паходзіў з малодшай лініі роду Эрыка Святога. 28 лістапада 1229 г. ён разбіў войска Эрыка ў бітве пры Олюструме (верагодна, цяперашняя Остра ў Сёдэрманланд), і кароль быў вымушаны бегчы ў Данію. Эрык зноў вярнуў сабе карону толькі пасля смерці Кнута ў 1234 г. Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках яго ярлаў, спачатку Ульфа Фасэ, затым [[Біргер Ярль|Біргера Магнусана]].
 
У 1237 рымскі папа [[Рыгор IX]] заклікаў Эрыка здзейсніць крыжовы паход супраць паганскага Тавастланда. Паход ўзначаліў швагер караля Біргер ярл, які, па паведамленні «Хронікі Эрыка», заснаваў там крэпасць Тавастгус. У 1240 г., паводле рускіх крыніц, шведы распачалі паход на Ладагу, але былі разбітыя новагародскім князем [[Аляксандр Неўскі|Аляксандрам]] у вусці [[рака Нява|Нявы]].