Эрык X Кнутсан: Розніца паміж версіямі

кароль Швецыі (1208—1216)
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Эрык X Кнутсан''' (каля 1180, Эрыксберг - {{ДС|10|4|1216}}, замак Нес, востраў Вісінгсё) — каралі ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:32, 22 мая 2013

Эрык X Кнутсан (каля 1180, Эрыксберг - 10 красавіка 1216, замак Нес, востраў Вісінгсё) — кароль Швецыі (1208-1216). Першы шведскі кароль, каранаваны царквой (1210). Парадкавы нумар, прысваенне яму гісторыкам Іаанам Магнусам, не адпавядае рэчаіснасці, на самай справе Кнутсан быў толькі пятым Эрыкам на шведскім троне.

Нарадзіўся ў сям'і караля Кнута I Эрыксана і яго жонкі, імя якой невядома. Пасля смерці бацькі (1196), верагодна, разам са сваімі братамі знаходзіўся пры двары караля Сверкера Малодшага, але пазней разам з братамі падняў супраць яго мяцеж. У 1205 адбылася бітва пры Эльгаросе, дзе браты Эрыка загінулі, а яму самому атрымалася бегчы ў Нарвегію. У 1208 годзе, ён вярнуўся ў Швецыю і разбіў Сверкера Малодшага, стаўшы каралём. Эрык Кнутсан быў першым шведскім каралём, каранаваным царквой, адбылося гэта праз два гады пасля ўзыходжання, у 1210 годзе. Быў жанаты на дачцэ дацкага караля Вальдэмара I і яго жонкі Сафіі Наўгародскай. У 1216 годзе, Эрык раптоўна памёр у сваёй рэзідэнцыі, у замку Нес на востраве Вісінгсё, не пакінуўшы спадчынніка (яго сын Эрык яшчэ не нарадзіўся), і трон заняў Юхан Сверкерсан. Акрамя сына, меў некалькі дачок. Смерць караля Эрыка распачала доўгі перыяд барацьбы за шведскі трон, што завяршылася толькі ў 1250 годзе.