Эрык X Кнутсан: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Эрык X Кнутсан''' (каля 1180, Эрыксберг - {{ДС|10|4|1216}}, замак Нес, востраў Вісінгсё) — каралі ...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
Нарадзіўся ў сям'і караля [[Кнут I Эрыксан|Кнута I Эрыксана]] і яго жонкі, імя якой невядома. Пасля смерці бацькі (1196), верагодна, разам са сваімі братамі знаходзіўся пры двары караля [[Сверкер Карлсан|Сверкера Малодшага]], але пазней разам з братамі падняў супраць яго мяцеж. У 1205 адбылася бітва пры Эльгаросе, дзе браты Эрыка загінулі, а яму самому атрымалася бегчы ў [[Нарвегія|Нарвегію]]. У 1208 годзе, ён вярнуўся ў Швецыю і разбіў Сверкера Малодшага, стаўшы каралём. Эрык Кнутсан быў першым шведскім каралём, каранаваным царквой, адбылося гэта праз два гады пасля ўзыходжання, у 1210 годзе. Быў жанаты на дачцэ дацкага караля [[Вальдэмар I Вялікі|Вальдэмара I]] і яго жонкі Сафіі Наўгародскай. У 1216 годзе, Эрык раптоўна памёр у сваёй рэзідэнцыі, у замку Нес на востраве Вісінгсё, не пакінуўшы спадчынніка (яго сын [[Эрык Шапялявы|Эрык]] яшчэ не нарадзіўся), і трон заняў [[Юхан Сверкерсан]]. Акрамя сына, меў некалькі дачок. Смерць караля Эрыка распачала доўгі перыяд барацьбы за шведскі трон, што завяршылася толькі ў 1250 годзе.
 
{{royal-stub}}
{{Каралі Швецыі}}
[[Катэгорыя:Каралі шведскія]]