Іаан Магнус: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Іаан Магнус''' ({{lang-la|Johannes Magnus}}), латынізацыя сапраўднага імя - Юхан Монсан (шв.: Johan Månsson) ({{...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:53, 22 мая 2013

Іаан Магнус (лац.: Johannes Magnus), латынізацыя сапраўднага імя - Юхан Монсан (шв.: Johan Månsson) (19 сакавіка 1488, Лінчопінг - 22 сакавіка 1544, Рым) — каталіцкі арцыбіскуп Упсальскі і прымас Швецыі (1523-1531), багаслоў, гісторык і складальнік генеалогіі. Брат Олафа Магнуса, таксама вядомага каталіцкага дзеяча і гісторыка.

Сын Монса Педэрсана, дэпутата рыксдага ад Лінчопінга. Прэтэндаваў на паходжанне з арыстакратычнай сям'і Стурэ (Magnus з'яўляецца адначасова перакладам імя Store - «вялікі»), але доказаў гэтага няма. У 1523 прызначаны каралём Густавам I Вазай на Упсальскую кафедру без папскага дазволу (Клімент VII палічыў незаконным скасаванне за здраду папярэдняга арцыбіскупа Густава Троле). Праз некаторы час Іаан выступіў супраць рэфарматарскіх планаў караля і дзейнасці лютэранскіх прапаведнікаў Олафа і Лаўрэнція Петры. У 1526 Магнус ездзіў паслом у Вялікае княства Маскоўскае да Васіля III, але ў Швецыю не вярнуўся. У 1531 Густаў Ваза прызначыў замест яго арцыбіскупа-пратэстанта - Лаўрэнція Петры. У 1533 годзе папа прызнаў звальненне Троле законным і пасвяціў Іаана Магнуса ў архіепіскапы ў Рыме, але, па прычыне, што Швецыя ў гэты час ужо канчаткова адвярнулася ад Рыма, Магнус застаўся ў папскай сталіцы да канца жыцця. Пасля яго смерці папа прызначыў фармальным арцыбіскупам Упсалы яго брата Олафа.