Іаан Магнус: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Іаан Магнус''' ({{lang-la|Johannes Magnus}}), латынізацыя сапраўднага імя - Юхан Монсан (шв.: Johan Månsson) ({{ДН|19|3|1488}}, [[Лінчопінг]] - {{ДС|22|3|1544}}, [[Рым]]) — каталіцкі арцыбіскуп Упсальскі і прымас Швецыі (1523-1531), багаслоў, гісторык і складальнік генеалогіі. Брат Олафа Магнуса, таксама вядомага каталіцкага дзеяча і гісторыка.
 
Сын Монса Педэрсана, дэпутата [[рыксдаг]]а ад Лінчопінга. Прэтэндаваў на паходжанне з арыстакратычнай сям'і Стурэ (Magnus з'яўляецца адначасова перакладам імя Store - «вялікі»), але доказаў гэтага няма. У 1523 прызначаны каралём [[Густаў I Васа|Густавам I Вазай]] на Упсальскую кафедру без папскага дазволу ([[Клімент VII]] палічыў незаконным скасаванне за здраду папярэдняга арцыбіскупа Густава Троле). Праз некаторы час Іаан выступіў супраць рэфарматарскіх планаў караля і дзейнасці лютэранскіх прапаведнікаў Олафа і Лаўрэнція Петры. У 1526 Магнус ездзіў паслом у [[Вялікае княства Маскоўскае]] да [[Васіль III|Васіля III]], але ў Швецыю не вярнуўся. У 1531 Густаў Ваза прызначыў замест яго арцыбіскупа-пратэстанта - Лаўрэнція Петры. У 1533 годзе папа прызнаў звальненне Троле законным і пасвяціў Іаана Магнуса ў архіепіскапы ў Рыме, але, па прычыне, што Швецыя ў гэты час ужо канчаткова адвярнулася ад Рыма, Магнус застаўся ў папскай сталіцы да канца жыцця. Пасля яго смерці папа прызначыў фармальным арцыбіскупам Упсалы яго брата Олафа.
 
{{DEFAULTSORT:Магнус}}