Прып’яць: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 48 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q170456 (translate me)
Радок 65:
{{змест злева}}
 
=== Агульная інфармацыя ===
== Гісторыя ==
=== Агульная інфармацыя ===
 
Прыпяць заснавана [[4 лютага]] [[1970]] года. Статус горада атрымала ў [[1979|1979 годзе]] пастановай Вярхоўнага Савета Украінскай ССР № 1264/686. Насельніцтва было эвакуіравана [[27 красавіка]] [[1986]] года з-за [[Чарнобыльская аварыя|Чарнобыльскай аварыі]].
Радок 78 ⟶ 77:
Прыпяць была чыгуначным вузлом (станцыя [[Янаў]]), зручным вузлом транспартных магістраляў [[Палессе|Палесся]], а таксама прыстанню рачнога суднаходства.
 
=== Інфраструктура ===
 
'''* Насельніцтва''':
 
Насельніцтва горада да чарнобыльскай аварыі складала: 49,4 тыс. чалавек.
Радок 86 ⟶ 85:
Плошча жылога фонду — 658.700 м², 160 дамоў, 13.414 кватэр, 18 інтэрнатаў для халасцякоў на 7621 месца, 8 сямейных інтэрнатаў і дамоў гасцінічнага тыпу на 1206 пакояў.
 
'''* Асвета''':
 
Дзіцячыя дашкольныя ўстановы — 15 адзінак на 4980 месцаў. Сярэднія агульнаадукацыйныя школы — 5 адзінак на 6786 месцаў, ПТВ - 1 адзінка на 600 месцаў.
 
'''* Ахова здароўя''':
 
Медсанчасць № 126 на 410 коек, тры паліклінікі.
 
'''* Гандаль''':
 
25 крам на 9239 м² гандлёвай плошчы. 27 сталовых, кафэ, рэстаранаў на 5535 месцаў. Складская гаспадарка і сховішчы — 10 адзінак на 4213 м², складскія памяшканні на 4430 тон.
 
'''* Культура''':
 
3 адзінкі культурных устаноў: палац культуры, кінатэатр на 1220 месцаў, школа мастацтваў на восем пакояў для гуртковай працы і 312 вучняў.
 
'''* Спорт''':
 
10 спартыўных зал, 3 басейна для плавання, 10 стралковых ціраў, 2 стадыёна.
 
'''* Добраўпарадкаванне''':
 
1 парк, 35 дзіцячых гульнявых пляцовак і гарадкоў, 18 136 дрэў, 249 247 хмызнякоў, 33 тыс. кустоў руж.
 
'''* Прамысловасць''':
 
4 прадпрыемствы з агульным аб'ёмам вытворчасці 477 млн рублёў.
 
'''* Будаўніцтва''':
 
6 будаўніча-мантажных арганізацый, якія выконвалі аб'ём будаўніча-мантажных прац на 132,3 млн рублёў.
 
'''* Транспарт''':
 
Чыгуначная станцыя Янаў і 3 транспартных прадпрыемствы: аўтатранспартнае прадпрыемства № 31015, ТПО Кіравання будаўніцтва, аўтатранспартны камбінат Чарнобыльскай АЭС з агульным лікам транспартных адзінак 533, у тым ліку 167 аўтобусаў.
 
'''* Сувязь''':
 
Гарадскі вузел сувязі на 2926 тэлефонных нумароў. Акрамя таго — 1950 нумароў ведамасных станцый АТС Кіравання будаўніцтва, Чарнобыльскай АЭС, завода «Юпітэр».
 
'''* Водазабеспячэнне''':
 
28 артэзіянскіх свідравін з сутачным дэбітам вады 15 тысяч м³ у суткі, з іх 8050 на горад.
 
'''* Электразабеспячэнне''':
 
На суткі — 121 тысяч кілаватаў-гадзін. У тым ліку на прамысловую зону — 29 тысяч кілаватаў-гадзін.
 
=== Аб'ява аб эвакуацыі, [[27 красавіка]] [[1986]] ===
 
<blockquote>Увага! Паважаныя таварышы! Гарадскі савет народных дэпутатаў паведамляе, што ў сувязі з аварыяй на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў горадзе Прыпяць складаецца неспрыяльнае радыяцыйнае становішча. Партыйнымі і савецкімі органамі, вайсковымі часткамі прымаюцца неабходныя меры. Аднак, з мэтай забеспячэння поўнай бяспекі людзей, і, у першую чаргу, дзяцей, узнікае неабходнасць правесці часовую эвакуацыю жыхароў горада ў населеныя пункты Кіеўскай вобласці. Для гэтага да кожнага жылога дома сёння, дваццаць сёмага красавіка, пачынаючы з чатырнаццаці нуль нуль гадзін, будуць пададзены аўтобусы ў суправаджэнні працаўнікоў міліцыі і прадстаўнікоў гарвыканкама. Рэкамендуецца з сабой узяць дакументы, вельмі неабходныя рэчы, а таксама, на першы абыходак, прадукты сілкавання. Кіраўнікамі прадпрыемстваў і ўстаноў вызначаны круг працаўнікоў, якія застаюцца на месцы для забеспячэння звычайнага функцыянавання прадпрыемстваў горада. Усе жылыя дама на перыяд эвакуацыі будуць ахоўвацца працаўнікамі міліцыі. Таварышы, часова пакідаючы сваё жыллё, не забудзьцеся, калі ласка, зачыніць вокны, выключыць электрычныя і газавыя прыборы, перакрыць вадаправодныя краны. Просім захоўваць спакой, арганізаванасць і парадак пры правядзенні часавай эвакуацыі.<ref>[http://pripyat.com/media/movie/CHNPP.mp3 Запіс аб'явы аб эвакуацыі]</ref>
</blockquote>
 
=== Пасля Чарнобыльскай катастрофы ===
 
Пасля [[Чарнобыльская аварыя|чарнобыльскай аварыі]] і эвакуацыі насельніцтва [[горад]] знаходзіцца ў часткова разбураным становішчы. Таксама пакінутае жыллё вабіць да сабе шматлікіх [[марадзёр]]аў, а сам пакінуты горад стаў выбітнасцю для турыстаў.