Януш Радзівіл (1612—1655): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 11 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q561662 (translate me)
Радок 6:
Вучыўся ў [[Слуцкая гімназія|Слуцкай кальвінісцкай гімназіі]], у 16 гадоў выехаў дзеля навучання за мяжу. Вучыўся ва універсітэтах Лейпцыга, Альдорфа, Лейдэна. У 1633, наняўшы ў [[Нідэрланды|Нідэрландах]] 1 тыс. пехацінцаў і 200 [[драгуны|драгунаў]], вярнуўся ў [[ВКЛ]] і ўзяў удзел у [[Вайна Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы, 1632-1634|Смаленскай вайне]]. Вызначаўся ваенным талентам. Атрымаўшы ў 1646 пасаду [[польны гетман літоўскі|польнага гетмана літоўскага]], надзвычай паспяхова правёў свае першыя самастойныя кампаніі супраць казакаў. У ліпені 1649 разграміў [[Бітва пад Лоевам, 1649|пад Лоевам]] 15-тысячнае войска казацкага палкоўніка [[Міхайла Крычэўскі|Крычэўскага]], праз два гады тамсама — войска казацкага палкоўніка [[Нябаба|Нябабы]] і без бітвы здабыў [[Кіеў]]. Фундаваў кальвінісцкія зборы і школы ў ВКЛ, фінансаваў пратэстанцкія абшчыны, фінансаваў атрыманне адукацыі ў еўрапейскіх універсітэтах вялікалітоўскай пратэстанцкай моладдзю. У палітычных адносінах быў сепаратыстам — прыхільнікам ідэі адрыву ВКЛ ад Кароны. Дзеля гэтага яшчэ ў 1649 наладжваў кантакты са [[Швецыя]]й. Ненавідзеў караля [[Ян Казімір|Яна Казіміра]]. Стаўшы ў 1653 ваяводам віленскім, а ў 1654 — вялікім гетманам, засяродзіў у сваіх руках практычна ўсю ўладу ў ВКЛ.
 
У час вайны 1654—1667 выйграў першую [[Бітва пад Шкловам, 1654|бітву з маскоўскім войскам]] пад [[Шклоў|Шкловам]] (12.8.1654), у [[Бітва пад Шапялевічамі|другой пад Шапялевічамі]] быў разбіты (24.8.1654). Быў паранены і ледзь пазбег палону, быў праведзены праз балоты мясцовым жыхаром, дабраўшыся да Барысава накіраўся на Менск збіраць войска. У 1655 годзе прадпрыняў контрнаступ. Страціўшы надзею абараніць дзяржаву, падпісаў са шведамі [[Кейданаўская унія|Кейданаўскую унію]] (Кейданы, 17.8. жніўня 1655), пагадненне аб пераходзе ВКЛ пад шведскі пратэктарат. Памёр на 43 годзе жыцця ў Тыкоцінскім замку, абложаны войскам [[Павел_Ян_Сапега|Паўла Сапегі]], адданым каралю. Магчыма, быў атручаны, бо на целе выступілі плямы.
 
== Сям'я ==