Антон Паўлавіч Чэхаў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
− 5 categories using HotCat, вікіфікацыя
Радок 8:
| Імя пры нараджэнні =
| Псеўданімы = Антоша Чехонте, Антоша Ч., Брат моего брата, Рувер, Человек без селезёнки<ref>[http://feb-web.ru/feb/chekhov/encyclop/bs1-459-.htm Гебель В., Гольберг М., Каган Л., Цукерман Л. Чехов Антон Павлович // Большая советская энциклопедия / Гл. ред. Шмидт О. Ю. — М.: Сов. энцикл., 1934. — Т. 61. — С. 460.]</ref>.
| Дата нараджэння = 29.1.1860 (17)
| Нарадзіўся Месца нараджэння = [[29 студзеня|17 (29) студзеня]] [[1860]], [[Таганрог]], [[Кацярынаслаўская губерня]], [[Расійская імперыя]]
| Памёр = [[15 ліпеня|2 (15) ліпеня]] [[1904]], [[Бадэнвайлер]], [[Нямецкая імперыя]] (пахаваны ў [[Масква|Маскве]])
| Дата смерці = 15.7.1904 (2)
| Памёр Месца смерці = [[15 ліпеня|2 (15) ліпеня]] [[1904]], [[Бадэнвайлер]], [[Нямецкая імперыя]] (пахаваны ў [[Масква|Маскве]])
| Грамадзянства = {{Сцяг Расіі}} [[Расійская імперыя]]
| Род дзейнасці = [[пісьменнік]], [[драматург]]
| Гады актыўнасці = 1878—1904 гг.
| Кірунак = проза
| Жанр = гумарыстычны, лірычны аповед, драма
| Дэбют = «Безотцовщина»; у друку — [[s:ru:Письмо к учёному соседу, Чехов|«Письмо к учёному соседу»]] і [[s:ru:Что чаще всего встречается в романах, повестях и т. п.(Чехов)|«Что чаще всего встречается в романах, повестях и т. п.»]]
| Значныя творы =
| Прэміі = Пушкінская прэмія Акадэміі навук, 1888 год
| Вікікрыніцы = :ru:s:Антон Павлович Чехов
| Палічка =
| Сайт =
}}
 
'''Анто́н Па́ўлавіч Чэ́хаў''' ({{lang-ru|Анто́н Па́влович Че́хов}}; [[{{ДН|29 студзеня|1|1860|17 (29) студзеня]] [[1860]]}}, [[Таганрог]], [[Кацярынаслаўская губерня]] (цяпер — [[Растоўская вобласць]]) — [[{{ДС|15 ліпеня|7|1904|2 (15) ліпеня]] [[1904]]}}, [[Бадэнвайлер]], [[Германія]]) — расійскі [[пісьменнік]], [[драматург]], урач. Аўтар апавяданняў, аповесцяў і п'ес, прызнаны аднім з найвялікшых пісьменнікаў у сусветнай літаратуры. Чэхаў стварыў чатыры творы, якія сталі класікай сусветнае драматургіі, а яго лепшыя аповеды высока ацэньваюцца пісьменнікамі і крытыкамі. Амаль усё дарослае жыццё Чэхаў быў практыкуючым урачом. «Медыцына — мая законная жонка, а літаратура — любоўніца», — казаў ён.
 
У Таганрожскай гімназіі настаўнікам [[фізіка|фізікі]] і [[матэматыка|матэматыкі]] працаваў Эдмунд-Руфін Дзяржынскі (бацька [[Фелікс Дзяржынскі|«жалезнага» Фелікса]]), які на адной са школьных прац Антона Чэхава па матэматыцы за [[1874]]—[[1875]] навучальны год пакінуў наступны запіс: «Весь ход совершенно верен, и рассуждение самое правильное...правильное… Отлично. Э. Дзержинский»<ref>Хацкевич А.  Ф.  Солдат великих боев. Минск. 1982. С. 11-12.</ref>. У [[1890]] годзе падарожнічаў на [[Сахалін]], у выніку чаго напісаў аповесць «Востраў Сахалін» ([[1895]])<ref>[http://encyklopedia.pwn.pl/haslo.php?id=3889377 Czechow Anton P.] // Internetowa encyklopedia PWN {{ref-pl}}</ref>. У [[1896]] годзе, пасля правала «[[Чайкі]]», Чэхаў, які дагэтуль ужо напісаў колькі п'ес, адрокся ад тэатра. Аднак, у [[1898]] годзе, пастанова «Чайкі» [[Маскоўскі мастацкі тэатр|Маскоўскага мастацкага тэатра]], заснаванага [[Канстанцін Станіслаўскі|Станіслаўскім]] і [[Уладзімір Неміровіч-Данчанка|Неміровічам-Данчанка]], мела вялізарны поспех у публікі і крытыкі, што спрычыніла Антона Чэхава на стварэнне яшчэ трох шэдеўраў — п'ес «Дзядзька Ваня», «Тры сястры» і «Вішнёвы сад».
 
Напачатку Чэхаў пісаў аповеды, арыентаваная на заробак грошай, але па меры яго творчых амбіцый, ён стварыў новыя хады ў літаратуры, моцна паўплываўшы на развіццё сучаснага кароткага апавядання. Арыгінальнасць яго творчага метада абумоўліваецца выкарыстаннем прыёма пад назвай «[[плынь свядомасці]]», які пазней выкарыстоўваўся [[Джэймс Джойс|Джэймсам Джойсам]] і іншымі мадэрністамі і адсутнасці фінальнае маралі, гэтак неабходнай структуры класічнага тагачаснага аповеда. Чэхаў не імкнуўся даць адказы чытаючай публіцы, а лічыў, што роля аўтара заключаецца ў тым, каб задаваць пытанні, а не адказваць на іх.
 
== Біяграфія ==
 
=== Дзяцінства і юнацтва ===
[[Выява:Chekhov Birthhouse.jpg|thumb|200px|злева|Месца нараджэння пісьменніка]]
Антон Чэхаў нарадзіўся [[29 студзеня]] [[1860]] года ў невялікім доміку<ref>[http://chehov.niv.ru/chehov/museum/taganrog_1.htm Дом-музей Чэхава], месца нараджэння пісьменніка</ref> ў сям'і Паўла Ягоравіча Чэхава на Паліцэйскай вуліцы, якая зараз носіць яго імя. Ранняе дзяцінства Антона працякала ў бясконцых царкоўных святах. У будныя дні пасля школы браты вартавалі краму бацькі, а а 5 раніцы кожны дзень уставалі спяваць у царкоўным хоры. Як казаў сам Чэхаў: «У дзяцінстве ў мяне не было дзяцінства».
 
Спачатку Чэхаў вучыўся ў грэчаскай школе ў [[Таганрог|Таганрогу]]у. Грэк, які трымаў школку, прымушаў зазубрываць урокі, біў вучняў лінейкай, ставіў у вугал на калені на буйную соль. У 8 гадоў, пасля двух гадоў вучобы, Чэхаў паступіў у Таганрожскую гімназію, якая зараз ёсць Гімназія №2№ 2 імя А.  П.  Чэхава. Мужчынская класічная гімназія была найстарэйшай навучальнай установай на поўдні [[Расія|Расіі]], якая была заснавана ў [[1806]] годзе, і давала самавітую па тых часах адукацыю і выхаванне. Скончыўшы восем класаў гімназіі маладыя людзі маглі без экзаменаў паступіць у любы расійскі ўніверсітэт альбо паехаць вучыцца за мяжу. Гімназія сфарміравала ў Чэхава агіду да крывадушнасці і фальшы. Тут фарміравалася яго бачанне свету, любоў да кніг, ведаў і тэатру. Тут ён атрымаў свой першы літаратурны псеўданім «Чэхантэ», якім яго ўзнагародзіў настаўнік [[Закон Божы|Закона Божага]] Фёдар Пакроўскі. Тут пачыналіся яго першыя літаратурныя і сцэнічныя вопыты.
 
Музыка і кнігі абуджалі ў юным Антоне Чэхаве імкненне да творчасці. Вялікую ролю ў гэтым згуляў [[Таганрожскі тэатр]], заснаваны ў [[1827]] годзе. Упершыню ў тэатры Антон пабываў у 13 гадоў, паглядзеў [[аперэта|аперэту]] [[Жак Афенбах|Жака Афенбаха]] «Выдатная Алена» і неўзабаве стаў гарачым прыхільнікам тэатра. Пазней у адным са сваіх лістоў Чэхаў пісаў: «Тэатр мне даваў калі-то шмат добрага...добрага… Перш для мяне не было большай асалоды як сядзець у тэатры...тэатры…». Не выпадкова героі яго першых твораў, як то «Трагік», «Комік», «Бенефіс», «Нездарма курыца спявала», былі акцёрамі і актрысамі.
 
Чэхаў-гімназіст выдаваў гумарыстычныя [[часопіс]]ы, прыдумляў подпісы да малюнкаў, пісаў гумарыстычныя апавяданні, сцэнкі. Першая драма «[[Безбацькоўшчына]]» была напісана 18-гадовым Чэхавым у перыяд вучобы ў гімназіі. Гімназічны перыяд Чэхава быў важным перыядам паспявання і фарміравання ягоной асобы, развіцця яго духоўных асноваў. Гімназічныя гады далі Чэхаву велізарны матэрыял для пісьменніцкай працы. Самыя тыповыя і калярытныя постаці з'явіліся пазней на старонках яго твораў. Магчыма, адной з такіх постацяў быў і яго настаўнік матэматыкі Эдмунд Дзяржынскі  — бацька будучага першага старшыні [[ВЧК]].
 
У [[1879]] годзе ён скончыў гімназію ў [[Таганрог|Таганрогу]]у. У гэтым жа годзе ён пераехаў у Маскву і паступіў на медыцынскы факультэт [[Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэта імя Ламаносава|Маскоўскага ўніверсітэта]], дзе вучыўся ў вядомых прафесараў: [[Мікалай Скліфасоўскі|Мікалая Скліфасоўскага]], [[Рыгор Захар'ін|Рыгора Захар'іна]] і іншых. У гэтым жа годзе брат Антона Іван атрымаў месца настаўніка ў падмаскоўным горадзе [[Васкрасенск]]. Яму была выдзелена вялікая кватэра, у якой магла б размясціцца цэлая сям'я. Чэхавы, якія жылі ў Маскве цесна, прыязджалі на лета да Івана ў Васкрасенск. Там у [[1881]] годзе Антон Чэхаў пазнаёміўся з доктарам Архангельскім, загадчыкам Васкрасенскай лячэбніцы. З [[1882]] года, з'яўляючыся студэнтам, ён ужо дапамагаў урачом шпіталя пры прыёме пацыентаў. У [[1884]] годзе Чэхаў скончыў курс універсітэта і пачаў працаваць павятовым урачом у Чыкінскім шпіталі. Затым ён працаваў у [[Звянігарад]]зе, дзе некаторы час загадваў шпіталем.
 
=== Станаўленне ===
Радок 46 ⟶ 49:
У [[1880]] годзе, з'яўляючыся студэнтам першага курсу, Чэхаў змясціў у часопісе «[[Стрекоза]]» апавяданне «Ліст да вучонага суседа» і гумарэску «Што часцей за ўсё сустракаецца ў раманах, аповесцях і т. п.». Гэта быў яго дэбют у друку. У наступныя гады Чэхаў пісаў апавяданні, [[фельетон]]ы, [[гумарэска|гумарэскі]] пад псеўданімамі «Антоша Чэхантэ» і «Чалавек без [[селязёнка|селязёнкі]]» альбо іхнымі варыянтамі, альбо зусім без подпісу, у выданнях «малой прэсы», пераважна гумарыстычных: маскоўскіх часопісах «[[Будильник]]», «[[Зритель]]» і іншых, а таксама ў пецярбургскіх гумарыстычных штотыднёвіках «[[Осколки]]», «Стрекоза». Чэхаў супрацоўнічаў з «[[Пецярбургская газета|Пецярбургскай газетай]]» з [[1884]] года, але з перапынкамі, а таксама з газетай «[[Новое время]]» з [[1886]] па [[1893]] гады і з «[[Русские ведомости]]» з [[1893]] па [[1899]] гады.
 
У [[1882]] годзе Чэхаў падрыхтаваў першы зборнік апавяданняў «Свавольства», але ён не выйшаў, магчыма, з-за цэнзурных цяжкасцей. У [[1884]] годзе выйшаў зборнік яго апавяданняў  — «Казкі Мельпамены» за подпісам «А. Чэхантэ». [[1885]]—[[1886]] гады ёсць перыяд росквіту Чэхава як «белетрыста-мініяцюрыста». Ён быў у гэты час аўтарам кароткіх, у асноўным гумарыстычных апавяданняў. У той час, па яго ўласным прызнанні, ён пісаў па аповядзе ў дзень. Сучаснікі лічылі, што ён і застанецца ў гэтым жанры, але вясной [[1886]] года ён атрымаў ліст ад вядомага расійскага літаратара [[Дзмітрый Грыгаровіч|Дзмітрыя Грыгаровіча]], дзе той крытыкаваў Чэхава за тое, што ён марнуе свой талент на «творы-дробязі». Пасля да парадаў Грыгаровіча далучыліся [[Аляксей Суворын]], [[Віктар Білібін]] і [[Аляксей Плешчэеў]].
 
Чэхаў прыслухаўся да гэтых парадаў. З [[1887]] года ён усё менш супрацоўнічаў з гумарыстычнымі часопісамі; было перапынена супрацоўніцтва з часопісам «Будильник». Яго апавяданні станавіліся ўсё даўжэй і сур'ёзней. Аб важных зменах, якія адбываліся тады з Чэхавым, кажа яшчэ і жаданне падарожнічаць. У тым жа [[1887]] годзе ён адправіўся ў падарожжа на поўдзень, у родныя мясціны; пазней ён ездзіў па «гогалеўскіх месцах», у [[Крым]], на [[Каўказ]]. Падарожжа на поўдзень ажывіла ўспаміны Чэхава аб праведзенай там маладосці і дала яму матэрыял для «Стэпу», першага яго твору ў тоўстым часопісе  — «[[Северный вестник]]». Дэбют у такім часопісе прыцягнуў вялікую ўвагу крытыкі, значна большую, чым да якога-небудзь папярэдняга твору Чэхава.
 
Увосень [[1887]] года ў лістах Чэхава з'явіліся згадкі пра працу над раманам «у 1500 радкоў». Яна працягвалася да [[1889]] года, калі Чэхаў, прыгнечаны працай такога вялікага памеру, нарэшце адмовіўся ад сваёй задумы. «Я рады,  — пісаў ён у студзені Суворыну,  — што 2-3 гады таму я не слухаўся Грыгаровіча і не пісаў рамана! Уяўляю, колькі бы дабра я пашкозіў, калі бы паслухаўся (...). Акрамя багацця матэрыялу і таленту, трэба яшчэ сёе-тое не менш важнае. Патрэбна памужнець  — гэта першае; па-другое, неабходна пачуццё асабістай свабоды, а гэтае пачуццё стала разгарацца ва мне толькі нядаўна».
 
Відавочна, менавіта недахопам гэтых уласцівасцей быў незадаволены Чэхаў у канцы [[1880-я|1880-х]] гадах, што і заахвоціла яго падарожнічаць. Але ён застаўся незадаволены і пасля гэтых паездак, і яму было трэба новае, вялікае падарожжа. Варыянтамі былі кругасветнае падарожжа, паездка ў [[Сярэдняя Азія|Сярэднюю Азію]], у [[Персія|Персію]], на [[Сахалін]]. У рэшце рэшт ён спыніўся на апошнім варыянце.
 
Але нягледзячы на ​​ўласную незадаволенасць сабой, яго слава расла. Пасля выхаду «Стэпу» і «Сумнай гісторыі» ўвага крытыкі і чытачоў было прыкавана да кожнага яго новага твора. [[19 кастрычніка|7 (19) кастрычніка]] [[1888]] года ён атрымаў палову Пушкінскай прэміі [[Акадэмія навук Расіі|Акадэміі навук]] за трэці зборнік [[1887]] года  — «У змярканні». У адпаведнай пастанове акадэмічнай камісіі было напісана, што «апавяданні Чэхава, хоць і не цалкам задавальняюць патрабаванням вышэйшай мастацкай крытыкі, уяўляюць аднак жа выбітную з'яву ў нашай сучаснай белетрыстычнай літаратуры». У канцы [[1880-я|1880-х]] гадоў у манеры Чэхава з'явілася асаблівасць, якую адны сучаснікі лічылі перавагай, іншыя недахопам,  — знарочыстая абыякавасць апісання, падкрэсленая адсутнасць аўтарскай ацэнкі. Асабліва гэтай рысай выдзяляюцца «Спаць хочацца», «Бабы» і «Княгіня».
 
=== Сахалін ===
Радок 61 ⟶ 64:
Шлях праз Сібір заняў некалькі месяцаў, за якія Чэхаў напісаў 9 нарысаў, аб'яднаных пад агульнай назвай «З Сібіры». На Сахалін Чэхаў прыбыў [[23 ліпеня]]. За некалькі месяцаў знаходжання на ім Чэхаў меў зносіны з людзьмі, пазнаваў гісторыі іх жыццяў, прычыны спасылкі і набіраў багаты матэрыял для сваіх нататак. Ён правёў сапраўдны перапіс насельніцтва Сахаліна, сабраўшы некалькі тысяч картак пра жыхароў вострава. Адміністрацыя вострава строга забараніла мець зносіны з палітычнымі зняволенымі, але ён парушаў гэту забарону. Вяртаўся Чэхаў восенню і зімой [[1890]] года, па [[Індыйскі акіян|Індыйскаму акіяну]] праз [[Суэцкі канал]], наведаўшы па дарозе востраў [[Цэйлон]]. [[19 снежня]] родныя сустракалі яго ў [[Тула|Туле]].
 
У наступныя 5 гадоў Чэхаў пісаў кнігу «Востраў Сахалін». Што тычыцца мастацкай творчасці, падарожжа на Сахалін, паводле ўласнага прызнання Чэхава, аказала велізарны ўплыў на ўсе яго наступныя творы. У [[2005]] годзе на Сахаліне ўпершыню ў Расіі апублікаваны ў адным выданні «Быць можа, спатрэбяцца і мае лічбы...лічбы…» матэрыялы Сахалінскага перапісу Чэхава. У выданні апублікаваныя ўсе 10 тысяч апытальных карт, запоўненых рэспандэнтамі Чэхава ў час яго падарожжа на востраў Сахалін у [[1890]] годзе.
 
=== Познія гады ===
[[Выява:Moscow Malaya Dmitrovka Street 29.jpg|thumb|200px|справа|Хатка Чэхава ў Маскве]]
З [[1890]] па [[1892]] гады, па вяртанні ў Маскву з паездкі па Сахаліну, Чэхаў пасяліўся ў невялікім двухпавярховым флігелі на вуліцы Малая Дмітрўка. Тут ён працаваў над кнігай «Востраў Сахалін», апавяданнямі «Паскакунчык», «Дуэль» і [[Палата № 6, аповесць|«Палата №  6»]], а таксама сустракаўся з пісьменнікамі [[Уладзімір Караленка|Уладзімірам Караленка]], [[Дзмітрый Грыгаровіч|Дзмітрыем Грыгаровічам]], [[Уладзімір Гіляроўскі|Уладзімірам Гіляроўскім]], [[Пётр Бабарыкін|Пятром Бабарыкіным]], [[Дзмітрый Меражкоўскі|Дзмітрыем Меражкоўскім]], [[Уладзімір Неміровіч-Данчанка|Уладзімірам Неміровічам-Данчанка]], а таксама з вядомымі акцёрамі тэарту [[Аляксандр Ленскі|Аляксандрам Ленскім]] і [[Аляксандр Южын|Аляксандрам Южыным]] і мастаком [[Ісаак Левітан|Ісаакам Левітанам]]. Флігель захаваўся да нашага часу і адзначаны памятнай дошкай з [[барэльеф]]ам Антона Чэхава.
 
З [[1892]] па [[1899]] гады Чэхаў пражываў у падмаскоўным маёнтку [[Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей-запаведнік А. П. Чэхава|Меліхава]], дзе зараз працуе адзін з галоўных чэхаўскіх музеяў. За гады «меліхаўскага сядзення» было напісана 42 творы. Пазней Чэхаў шмат падарожнічаў па [[Еўропа|Еўропе]]. Апошнія гады Чэхаў, у якога абвастрыліся [[сухоты]], для папраўленне здароўя, стала пражываў у сваім [[Хатка Чэхава, Ялта|доме пад Ялтай]], толькі зрэдку прыязджаючы ў [[Масква|Маскву]], дзе яго жонка (з [[1901]] года), артыстка [[Вольга Кніпер]], займала адно з выбітных месцаў у трупе створанага ў [[1898]] годзе МХТ [[Канстанцін Станіслаўскі|Канстанціна Станіслаўскага]]. У [[1900]] годзе пры першых жа выбарах у Пушкінскае аддзяленне акадэміі навук, Чэхаў быў абраны ў лік яго ганаровых акадэмікаў. У [[1902]] годзе Чэхаў разам з Караленка адмовіўся ад звання акадэміка пасля распараджэння [[Мікалай II|Мікалая II]] на ануляванне абрання [[Максім Горкі|Максіма Горкага]] ў ганаровыя акадэмікі.
Радок 77 ⟶ 80:
 
== Творчасць ==
 
=== Асаблівасці драматургіі ===
[[Выява:Isaac Levitan - Portrait of A.P. Chehov.jpg|thumb|200px|справа|Чэхаў працы [[Ісаак Левітан|Ісаака Левітана]]]]
Своеасаблівасць п'ес Чэхава заўважалася яго сучаснікамі пры першых пастаноўках. Спачатку яно ўспрымалася як няўменне Чэхава справіцца з задачай паслядоўнага драматычнага руху. Рэцэнзенты казалі аб адсутнасці «сцэнічнасці», пра «расцягнутасці», пра «недахоп дзеяння», пра «бязладдзе дыялогу», пра «раскіданасць кампазіцыі» і слабасці [[фабула|фабулы]]<ref name="skaftymau">Скафтымов А. П. К вопросу о принципах построения пьес А.  П.  Чехова // Три сестры.  — СПб: Азбука-классика, 2008.  — С. 229—268.  — 288 с.  — ISBN 978-5-91181-876-0</ref>. Тэатральная крытыка ўсё больш папракала Чэхава ў тым, што ён уводзіць у свае п'есы залішнія падрабязнасці побыту і тым самым парушае ўсе законы сцэнічнага дзеяння. Аднак для самога Антона Чэхава прайграванне сферы побыту было абавязковай умовай, бо інакш для яго губляўся сэнс усёй задумы.
 
У драматургіі Чэхава, насуперак усім традыцыям, падзеі адводзяцца на другі план як кароткачасовую прыватнасць, а звычайнае, роўнае, штодня паўтаральнае, для ўсіх звыклае складае галоўны масіў усяго зместу п'есы. Практычна ўсе п'есы Чэхава пабудаваныя на падрабязным апісанні побыту, з дапамогай якога да чытачоў даносяцца асаблівасці пачуццяў, настрояў, характараў і ўзаемаадносін герояў. Падбор бытавых ліній ажыццяўляецца па прынцыпе іхняй значнасці ў агульным эмацыйным змесце жыцця.
Радок 85 ⟶ 89:
Нярэдка Чэхаў выкарыстоўвае так званыя «выпадковыя» рэплікі персанажаў. Пры гэтым дыялог бесперапынна рвецца, ламаецца і блытаецца ў нейкіх зусім старонніх і непатрэбных дробязях. Аднак падобныя дыялогі і рэплікі ў агульным сцэнічным кантэксце ў Чэхава ажыццяўляюць сваё прызначэнне не прамым прадметным сэнсам свайго ўтрымання, а тым жыццёвым самаадчуваннем, якое ў іх праяўляецца<ref name="skaftymau"/>.
 
[[Канстанцін Станіслаўскі]] і [[Уладзімір Неміровіч-Данчанка]] заўважылі найбольш істотны прынцып у драматычным руху чэхаўскіх п'ес, гэтак званая «падводная плынь». Менавіта яны ўпершыню раскрылі за вонкава бытавымі эпізодамі і дэталямі прысутнасць бесперапыннага ўнутранага інтымна-лірычнага струменя і прыклалі ўсе намаганні, каб данесці новую інтэрпрэтацыю чэхаўскай драмы да гледача. Дзякуючы Станіслаўскаму і Неміровічу-Данчанкі заражаючая сіла п'ес Чэхава стала відавочнай<ref>Немирович-Данченко В.  И.  Предисловие «От редактора» // Н.  Е.  Эфрос «Три сестры» в постановке Московского художественного театра.  — 1919.  — С. 10.</ref>.
 
== Сям'я ==
Радок 94 ⟶ 98:
Чэхаў стварыў новыя хады ў літаратуры, моцна паўплываўшы на развіццё сучаснага аповяду. Арыгінальнасць яго творчага метаду складаецца ў выкарыстанні прыёму пад назвай «[[паток свядомасці]]», пазней пераняты [[Джэймс Джойс|Джэймсам Джойсам]] і іншымі мадэрністамі і адсутнасці фінальнай маралі, так неабходнай структуры класічнага апавядання таго часу. Чэхаў не імкнуўся даць адказы чытачам, а лічыў, што роля аўтара заключаецца ў тым, каб задаваць пытанні, а не адказваць на іх.
У [[1896]] годзе пасля правалу п'есы «[[Чайка, п'еса|Чайкі]]», Чэхаў, які напісаў ужо да таго моманту некалькі п'ес, адрокся ад тэатра. Аднак, у 1898 годзе, пастаноўка «Чайкі» [[МХТ|Маскоўскага Мастацкага Тэатра]], заснаванага [[Канстанцін Станіслаўскі|Станіслаўскім]] і [[Уладзімір Неміровіч-Данчанка|Неміровічам-Данчанка]], мела велізарны поспех у публікі і крытыцы, што падштурхнула Антона Чэхава на стварэнне яшчэ трох шэдеўраў  — п'ес «[[Дзядзька Ваня]]», «[[Тры сястры]]» і «[[Вішнёвы сад]]».
 
Менавіта Чэхаў у сваіх апавяданнях упершыню ў расійскай літаратуры ярка прадэманстраваў вобраз правінцыйнага абывацеля, пазбаўленага ўсякага далягляду, смагі дзейнасці, добрых памкненняў, патрэбнасці дзеяння. Чэхаў, як ніхто іншы, паказаў, наколькі небяспечным для асобы і для грамадства з'яўляецца такая сацыяльная з'ява, як абывацельшчына («[[Іёныч]]», «[[Настаўнік славеснасці, апавяданне|Настаўнік славеснасці]]»).
Радок 125 ⟶ 129:
* [http://slovari.yandex.ru/dict/krugosvet/article/7/75/1011717.htm Біяграфія Чэхава] на сайце «Кругасвет»
* [http://www.fraznik.ru/aw/537.html Афарызмы Чэхава]
* [http://chehov.niv.ru/ Антон Чэхаў]  — біяграфія, творы і фотаздымкі
* [http://www.antonchekhov.ru/ Чэхаўскі цэнтр]
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 29 студзеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1860 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Таганрогу]]
[[Катэгорыя:Памерлі 15 ліпеня]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1904 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Бадэнвайлеры]]
[[Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі]]
Радок 141:
{{DEFAULTSORT:Чэхаў Антон Паўлавіч}}
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы]]