Розніца паміж версіямі "Алесь Адамовіч"

68 байтаў дададзена ,  7 гадоў таму
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і служачых. З 1928 сям'я пражывала ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. У час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]], у 1942 Алесь Адамовіч, вучань сярэдняй школы, — сувязны, з 1943 — баец партызанскага атрада імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменка Мінскага злучэння. У 1944—1945 па накіраванню ЦШПДЦШПР (Цэнтральны штаб партызанскага руху) — студэнт Ленінагорскага горна-металургічнага тэхнікума (Алтайскі край). У 1945 вярнуўся ў Беларусь, экстернам сдаў экзамены за сярэднюю школу. У 1945—1950 вучыўся на [[філалагічны факультэт БДУ| філалагічным факультэце]] [[БДУ]]<ref name="БС">т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.</ref>, у 1953 скончыў аспірантуру пры універсітэце і працаваў там жа на кафедры беларускай літаратуры. У 1954—1962 і з 1967 — навуковы супрацоўнік, у 1976—1983 — загадчык сектара літаратурных узаемасувязей Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы [[АН БССР]]. У 1962—1966 вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве<ref name="БС"/>, у 1964—1966 выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным унівесітэце. З 1966 зноў працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР. У 1982 у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXVII сесіі Генеральнай Асамблеі [[ААН]]. З 1987 — дырэктар навукова-даследчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве. Народны дэпутат СССР (1989). Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Член СП СССР (з 1957). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989.
 
Памёр у 1994 г. ад хваробы сэрца.
Ананімны ўдзельнік