Леанід Ільіч Брэжнеў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
→‎1964—1977 гады: дапаўненне перакладам
Радок 192:
 
Да пачатку 1970-х гг. партыйны апарат паверыў у Брэжнева, разглядаючы яго як свайго стаўленіка і абаронцу сістэмы. На думку [[Рой Мядзведзеў|Роя Мядзведзева]] і Л. А. Малчанава, [[Савецкая наменклатура|партыйная наменклатура]] адпрэчвала любыя рэформы, імкнулася захаваць рэжым, які забяспечвае ёй ўладу, стабільнасць і шырокія прывілеі, і менавіта ў брэжнеўскі перыяд партыйны апарат цалкам падпарадкаваў сабе дзяржаўны. Таксама, на іх думку, міністэрствы і выканкамы сталі простымі выканаўцамі рашэнняў партыйных органаў, а беспартыйныя кіраўнікі практычна зніклі<ref>''Медведев Р. А.'' Личность и эпоха. Политический портрет Л. И. Брежнева. — М., 1991. — Кн. 1.</ref><ref>''Л. А. Молчанов'' [http://bordon.ya1.ru/internet/russ/brejnev.html Л. И. Брежнев.] Энциклопедия [[Кирилл и Мефодий|Кирилла и Мефодия]]. {{праверана|24|09|2010}}</ref>.
 
[[22 студзеня]] [[1969]] года падчас урачыстай сустрэчы экіпажаў касмічных караблёў «[[Саюз-4]]» і «[[Саюз-5]]» на Л. І. Брэжнева быў здзейснены няўдалы замах. [[Малодшы лейтэнант]] Савецкай Арміі [[Віктар Іванавіч Ільін|Віктар Ільін]], пераапрануты ў чужую міліцэйскую форму, пранік да [[Баравіцкая вежа|Баравіцкай брамы]] пад выглядам ахоўніка і адкрыў агонь з двух пісталетаў па машыне, у якой, як ён меркаваў, павінен быў ехаць генеральны сакратар. На самай справе, у гэтай машыне знаходзіліся касманаўты [[Аляксей Архіпавіч Лявонаў|Лявонаў]], [[Андрыян Рыгоравіч Нікалаеў|Нікалаеў]], [[Валянціна Церашкова|Церашкова]] і [[Георгій Цімафеевіч Берагавой|Берагавой]] . Стрэламі быў забіты кіроўца Ілля Жаркоў, некалькі чалавек паранены, перш чым матацыкліст суправаджэння збіў стралка з ног. Сам Брэжнеў ехаў у іншай машыне (а па некаторых даных, нават іншым маршрутам) і не пацярпеў.
 
[[Файл:Leonid Brezhnev and Richard Nixon talks in 1973.png|thumb|left|З Рычардам Ніксанам, 1973]]
 
Сустракаецца сцвярджэнне, што ў лістападзе [[1972]] года Брэжнеў перанёс інсульт з цяжкімі наступствамі. Аднак урач Брэжнева [[Яўген Іванавіч Чазаў|акадэмік Чазаў]] абвяргае гэта:
 
{{пачатак цытаты}}
У жыцці ён [Брэжнеў] толькі адзін раз, будучы першым сакратаром ЦК кампартыі Малдавіі, перанёс інфаркт міякарда. У 1957 годзе былі невялікія змены ў сэрцы, але яны насілі толькі ачаговы характар​​. З тых часоў у яго не было ні інфаркту, ні інсультаў<ref>[http://www.gumer.info/bibliotek_Buks/History/chazov/01.php Чазов Е. Здоровье и власть. Воспоминания «кремлёвского врача»]</ref>.
{{канец цытаты}}
 
Перад наведваннем ў 1973 годзе [[Філіп, герцаг Эдынбургскі|прынцам Філіпам]] СССР, [[Форын-офіс]] прадаставіла яму кароткія характарыстыкі асоб, з якімі яму трэба было сустрэцца. Леанід Брэжнеў там быў апісаны як «валявы чалавек, які выпраменьвае ўпэўненасць і кампетэнтнасць і не мае пры гэтым бліскучага [[інтэлект]]у. Нягледзячы на квітнеючы выгляд, перанёс некалькі сардэчных прыступаў. Любіць паляванне, футбол і кіраванне; па-англійску не гаворыць»<ref>[http://www.echo.msk.ru/inopress/434613-echo.html Радиостанция «Эхо Москвы» / Зарубежная пресса / Принц, шпионы и КГБ]</ref>.
 
22 сакавіка 1974 (абыходзячы званне генерал-палкоўніка) прысвоена воінскае званне генерал арміі.
 
У 1968 Брэжнеў і яго паплечнікі прынялі рашэнне аб [[Аперацыя «Дунай»|уварваньні ў Чэхаславакію]]. У сямідзесятыя гады на міжнароднай арэне адбылося частковае прымірэнне дзвюх сістэм («[[Разрадка міжнароднай напружанасці|разрадка]]»). Менавіта ў гэты час (1973) Брэжнеў атрымаў Ленінскую прэмію за ўмацаванне міру паміж народамі. Праз 2 гады Брэжневым былі падпісаны [[Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе|Хельсінскія пагадненні]] (1 жніўня 1975), які пацвердзіў непарушнасць межаў у Еўропе<ref name="http://bse.sci-lib.com/article104049.html">[http://bse.sci-lib.com/article104049.html Совещание по безопасности и сотрудничеству в Европе] ў [[ВСЭ]]. {{праверана|24|09|2010}}</ref>. [[ФРГ]] да гэтага не прызнавала [[Патсдамскае пагадненне, 1945|Патсдамскае пагадненне]], якое змяніла межы Польшчы і Германіі, і не прызнавала наяўнасць [[ГДР]]. ФРГ фактычна нават не прызнавала анэксію [[Горад Калінінград|Калінінграда]] і [[Горад Клайпеда|Клайпеды]] СССР<ref name="Платошкин Николай Николаевич. Жаркое лето 1953 года в Германии">{{кніга|спасылка=http://books.google.ru/books?id=EOa5sP-fMzwC&printsec=frontcover|аўтар=Платошкин Николай Николаевич.|загаловак= Жаркое лето 1953 года в Германии|старонкі=76|старонак=383|выдавецтва=Прайм-Еврознак|год=2004|isbn=5-94849-577-9. {{праверано|24|09|2010}}}}</ref>.
 
Адначасова капіталістычныя краіны перайшлі ад ідэалогіі «[[стрымліванне камунізму|стрымлівання камунізму]]», прапанаванай [[Гары Трумэн]]ам, да ідэі «[[канвергенцыя двух сістэм|канвергенцыі двух сістэм]]» і «мірнага суіснавання».
 
== Узнагароды ==