Леанід Ільіч Брэжнеў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎1964—1977 гады: вікіфікацыя
→‎1964—1977 гады: дапаўненне перакладам
Радок 210:
 
Адначасова капіталістычныя краіны перайшлі ад ідэалогіі «[[стрымліванне камунізму|стрымлівання камунізму]]», прапанаванай [[Гары Трумэн]]ам, да ідэі «[[канвергенцыя двух сістэм|канвергенцыі двух сістэм]]» і «мірнага суіснавання».
 
==== 1977—1982 гады ====
 
[[Файл:Leonid Brezhnev 1974.jpg|thumb|right|Леанід Ільіч Брэжнеў у 1974 годзе]]
 
У 1978 годзе ўзнагароджаны ордэнам «Перамога», які ўручаўся толькі ў ваенны час за выдатныя заслугі ў камандаванні фронтам пры перамогах, якія забяспечылі карэнны пералом у стратэгічнай абстаноўцы (узнагароджанне было адменена указам М. С. Гарбачова ў 1989 годзе).
 
Групе вядомых савецкіх журналістаў было даручана напісаць [[Трылогія Брэжнева|успаміны Брэжнева]] («Малая зямля», «Адраджэнне», «Цаліна»), закліканыя ўмацаваць яго палітычны аўтарытэт. Дзякуючы мільённым накладам, ганарар Брэжнева склаў 179.241 рубель<ref>[http://www.profile.ru/items/?item=10135 8-14 ноября] // Тайм-аут. — 2004. — № 41. {{праверана|24|09|2010}}</ref>. Уключыўшы мемуары генеральнага сакратара ў праграмы школ і ВНУ і зрабіўшы іх абавязковымі для «станоўчага» абмеркавання ва ўсіх працоўных калектывах, партыйныя ідэолагі дамагліся прама процілеглага выніку — Л. І. Брэжнеў стаў героем шматлікіх анекдотаў яшчэ пры сваім жыцці<ref>''Иосиф Раскин''. Энциклопедия хулиганствующего ортодокса. [http://eho.haim.ru/eho_breg.php Брежнев Леонид Ильич — «глубокочеловечный маразматик»]. {{праверана|24|09|2010}}</ref>.
 
У пачатку 1976 ён перанёс [[клінічная смерць|клінічную смерць]]. Пасля гэтага ён так і не змог фізічна аднавіцца, і яго цяжкі стан і няздольнасць кіраваць краінай з кожным годам станавіліся ўсё больш яўнымі. Брэжнеў пакутаваў [[астэнія]]й (нервова-псіхічнай слабасцю) і атэрасклерозам мазгавых сасудаў. Працаваць ён мог толькі гадзіну-дзве у суткі, пасля чаго спаў, глядзеў тэлевізар і г. д. У яго з'явілася наркатычная залежнасць ад снатворнага — [[нембутала]]у<ref name=nembutal>''Валерий Болдин, Виктор Голиков''. [http://www.zavtra.ru/cgi//veil//data/zavtra/02/471/81.html Генсек Брежнев] // Завтра. — 2002. — № 48. {{праверана|24|09|2010}}</ref>.
 
{{пачатак цытаты}}
Дастаткова шпрыца — і генеральны сакратар становіцца марыянеткай у чыіх-небудзь руках. Падазраю, што менавіта медыцынскае ўмяшанне зрабіла Брэжнева пародыяй на Брэжнева…
{{канец цытаты|крыніца = [[Фёдар Трафімавіч Маргун|Ф. Т. Маргун]]}}
 
12 снежня 1979 Брэжнеў і яго бліжэйшыя паплечнікі прынялі рашэнне аб [[Штурм палаца Аміна|ажыццяўленні дзяржаўнага перавароту ў Афганістане]] і аб [[Афганская вайна, 1979-1989|уводзе савецкіх войскаў у гэтую краіну]], што стала пачаткам шматгадовага ўдзелу СССР ва ўнутрыафганскім канфлікце.
 
{{пачатак цытаты}}
… Дзядзька мой тэлефанаваў штодня Дзмітрыю Усцінаву і, ужываючы агульнапрыняты фальклорны дыялект, пытаўся: «Калі гэтая … вайна скончыцца?». Злуючыся і чырванеючы, генеральны сакратар крычаў у слухаўку: «Дзіма, ты ж мне абяцаў, што гэта ненадоўга. Там жа нашы дзеці гінуць!»
{{канец цытаты|крыніца=Любоў Брэжнева, пляменніца Л. І. Брэжнева<ref>[http://www.novayagazeta.ru/data/2002/83/42.html Под созвездием Ильича] // [[Новая Газета]]. — 2002. — № 83. {{праверано|24|09|2010}}</ref>}}
 
У 1981 годзе, напярэдадні 50-годдзя знаходжання Леаніда Ільіча ў партыі, толькі для яго аднаго быў выпушчаны адліты з золата значок «50 гадоў знаходжання ў КПСС»<ref>''Евгений Евдокимов, Василий Устюжанин.'' [http://www.kp.ru/daily/22697/14211/ Леонид Ильич чуть не стал «матерью-героиней»]. «[[Камсамольская праўда]]», 19 декабря 2001. {{праверано|24|09|2010}}</ref> (для іншых ветэранаў КПСС гэты знак вырабляўся са срэбра з залачэннем<ref>''Нарышкин Б. В''. [http://www.vkpb2kpss.ru/book_view.jsp?idn=022615&page=219&format=html КПСС в революциях и решениях съездов, конференций и пленумов ЦК]. — 1986. — Изд. 9. — Т. 14. — С. 219. {{праверана|24|09|2010}}</ref>).
 
23 сакавіка 1982 г. падчас візіту Брэжнева ў [[Ташкент]], на самалётабудаўнічым заводзе на яго абрынуліся масткі, поўныя людзей. У Брэжнева была зламаная ключыца (якая так і не зраслася). Пасля гэтага выпадку здароўе Брэжнева было канчаткова падарвана<ref>[http://www.cpv.ru/modules/news/article.php?storyid=7585 Как это было. Четверть века назад в Ташкенте чуть не погиб Леонид Брежнев]. Чарапавецкі інфармацыйны сайт, 23 марта 2007. {{праверана|24|09|2010}}</ref>.
 
7 лістапада 1982 года адбылося апошняе публічнае з'яўленне Брэжнева. Стоячы на трыбуне Маўзалею Леніна, ён на працягу некалькіх гадзін прымаў ваенны Парад на Чырвонай плошчы, аднак яго цяжкі фізічны стан кідаўся ў вочы нават на афіцыйнай здымцы.
 
[[Смерць і пахаванне Леаніда Брэжнева|Леанід Ільіч Брэжнеў памёр]] 10 лістапада 1982 года на дзяржаўнай дачы «Зарэчча-6». Цела было выяўлена аховай у 9 гадзін раніцы. Першым на месца смерці з палітычных дзеячаў прыехаў [[Юрый Уладзіміравіч Андропаў|Ю. У. Андропаў]]. Аб смерці Брэжнева СМІ паведамілі толькі праз суткі, 11 лістапада ў 10 гадзін раніцы<ref>[http://www.zavtra.ru/cgi/veil/data/zavtra/97/205/5_all.html Валерий Легостаев. Как умер Брежнев?]</ref><ref>''Александр Гамов, Лариса Кафтан.'' [http://kp.ru/daily/23998.3/79265/ Вопрос о том, кто будет следующим генсеком, решался над телом умершего Брежнева]. «Комсомольская правда», 08 лістапада 2007. {{праверана|24|09|2010}}</ref>.
 
Пахаваны на [[Чырвоная плошча|Чырвонай плошчы]] ў Маскве ля [[Некропаль каля Крамлёўскай сцяны|Крамлёўскай сцяны]].
 
ЗША на пахаванні прадстаўлялі віцэ-прэзідэнт [[Джордж Герберт Уокер Буш|Джордж Буш-старэйшы]] і дзяржсакратар [[Джордж Шульц|Шульц]].
 
== Узнагароды ==