Валуйкі: Розніца паміж версіямі

горад у Белгародскай вобласці Расіі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Валуйкі''' - горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валуйскага раёна Белгародская...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:43, 31 мая 2013

Валуйкі - горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валуйскага раёна Белгародскай вобласці. Горад размешчаны на высокім правым беразе ракі Валуй, у 3 км ад яе ўпадзення ў раку Аскол, у 160 км на паўднёвы ўсход ад Белгарада.

Заснаваны ў 1593 годзе, у часы праўлення Фёдара Іаанавіча як горад-крэпасць на Мураўскім шляху пры ўпадзенні ракі Валуй ў Аскол. Першая крэпасць знікла пры невядомых абставінах. У 1599 годзе на яе месцы была збудавана новая крэпасць.

З XVII стагоддзя з'яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Валуйскага павета. Па перапісу 1616 года ў горадзе налічвалася 646 чалавек, у 1627 насельніцтва вырасла да 774 чалавек.