Швецыя ў Другой сусветнай вайне: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 13:
Шведскі ўрад заклікаў шведскую прэсу быць асцярожнай у сваіх ацэнках падзей у свеце, каб не пагоршыць адносіны з Германіяй. Большая частка СМІ разумела праблемы і трымалася правіл строгай самацэнзуры, але некаторыя газеты адмовіліся ад гэтага і публікавалі антынацысцкія матэрыялы. Найболей вядомымі ў гэтым сэнсе былі «Гётебаргс Хандэльс-о Шофартстыднінг», якая якую выдаваў Торгню Сегерстэт, і штотыднёвік «Тротэ Альт», які выдаваў пісьменнік, сацыял-дэмакрат Турэ Нерман. Выданні з матэрыяламі, якія маглі выклікаць раздражненне немцаў, канфіскоўваліся і знішчаліся. Гэта палітыка дасягнула свайго піка ў сакавіку 1942 года, калі не меней 17 газет было канфіскавана з-за змешчаных там артыкулаў пра катаванні немцамі членаў нарвежскага Супраціву. У 1943 годзе, калі немцы пачалі цярпець паражэнні, канфіскацыя газет спынілася. Абмежаванне свабоды слова падвяргалася моцнай крытыцы, пасля вайны, у 1949 годзе, паводле новага заканадаўства пра свабоду друку, палажэнні пра свабоду выказванняў былі ўзмоцнены. Аднак частка насельніцтва хацела збліжэння Швецыі з Германіяй, бо думала, што апошняя пераможа ў вайне. Саступкі, якія рабіліся немцам, разглядаліся імі як натуральнае прыладжванне пад будучага пераможцу. Лік нацыстаў у Швецыі быў невялікі, але ў перыяд перамог Германіі ў краіне існавала дружалюбнае ў адносінах да яе плынь грамадства. Аднак, гвалт, які чынілі немцы ў Даніі і Нарвегіі, рабіў гэтыя настроі не папулярнымі і яны іх не афішыравалі.
 
Пасля нападу Германіі на Данію і Нарвегію, кантакты Швецыі з Захадам былі парушаны. Немцы паставілі мінныя загароды ад паўднёвага ўзбярэжжа Нарвегіі да паўночнага ўзбярэжжа Ютландыі. Марскі гандаль Швецыі быў моцна абмежаваны, яна стала залежаць ад імпарту з Германіі, адкуль увозіліся вугаль і кокс у якасці энерганосьбітаў, штучныя ўгнаенні для сельскай гаспадаркі і сыравіна для прамысловасці. У абмен Швецыя пастаўляла Германіі вялікую колькасць жалезнай руды, падшыпнікаў і лесаматэрыялаў. У канцы 1940 года шведскі ўрад урэшце дамовіўся з немцамі і брытанцамі пра абмежаванае суднаходства праз замінаваныя зоны. Гэта было гэтак званае гарантаванае суднаходства. Такім чынам, Швецыя змагла імпартаваць пэўныя важныя для яе тавары, першым чынам нафту, шкуры, скуру, а таксама такія "«прадметы раскошы"», як каву.
 
Скарачэнне знешняга гандлю мела негатыўныя наступствы для шведскай эканомікі. Каб стрымаць інфляцыю, у 1942 годзе былі замарожаны цэны і заработная плата. Нягледзячы на цяжкасці, краіна змагла захаваць параўнальна высокі ўзровень жыцця. Падлічана, што рэальная заработная плата зменшылася на 10-15 %. Для пэўных груп насельніцтва, напрыклад сялян, блакада стварала магчымасць павялічваць цэны на свае прадукты. ЯныЦэны на прадукты падняліся прыкладна на 40 %.
 
Шмат мужчын прызыўнога ўзросту рэгулярна заклікаліся на перападрыхтоўку для атрымання ваеннай адукацыі і нясенні службы берагавой аховы ў розных раёнах Швецыі. Нягледзячы на цяжкасці гэтых збораў, шмат для каго яны былі адцягненнем ад будзённага жыцця, пачуццё таварыства, сумесныя перажыванні выклікалі і па многіх гадах успаміны гэтых падзей з настальгічным пачуццём.
 
Падчас вайны Швецыя стала інтэнсіўна ўзбройвацца. У 1936 годзе многія меркавалі, што 148 млн крон былі занадта вялікай сумай на абарону, але ў 1941—1942 гадах абаронны бюджэт дасягнуў 1846 млн крон. Ва ўрадзе ішлі вострыя дыскусіі, якім чынам фінансаваць хуткі рост абаронных выдаткаў. Сацыял-дэмакраты лічылі, што цяжар павінны несці ўсё ў адпаведнасці са сваімі прыбыткамі, т.б. каб багатыя плацілі прапарцыянальна больш, чым простыя працоўныя. Правыя ж лічылі, што хоць усё і павінны плаціць прапарцыянальную частку выдаткаў, але пры ўмове выплаты найбяднейшым кампенсацыі. Палітыку, якую праводзіў кааліцыйны ўрад, можна разглядаць як кампраміс. На найважнейшыя прадукты харчавання, такія, як масла і малако, уводзілася дзяржаўная датацыя для таго, каб рост цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю не занадта цяжка ударыў па найбяднейшым насельніцтве. Падатковы цяжар таксама ўзмацніўся падчас вайны. Да 1943 года разліковая велічыня падаткаў вырасла на 35 %. Для размеркавання дэфіцытных тавараў былі ўтвораны адміністрацыйныя органы ваеннага часу. Фактычна была ўведзена свайго роду планавая эканоміка, рэгулявалася ўсё гаспадарчае жыццё, ад ліберальнай рынкавай эканомікі ў значнай ступені адмовіліся.
 
== Літаратура ==