Швецыя ў Другой сусветнай вайне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Швецыя ў час Другой сусветнай вайны''' трымалася нейтралітэту, што вымагала адмысловага унутранага рэжыму ў краіне і правядзення вялікай дыпламатычнай работы.
 
Прэм'ер-міністр [[Пэр Альбін Хансан]], у сваёй прамове 27 жніўня 1939 года ў Скансэне, ацаніў гатоўнасць Швецыі да вайны як добрую. Меўся на ўвазе эканамічны бок, была назапашана важна сыравіна, бо галоўнай пагрозай у Швецыі лічылі магчымую блакаду краіны, як гэта было ў час 1-й сусветнай вайны.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=248;}} Што да ваеннага боку, то меры па ўмацаванні шведскай абароны, ажыццёўленыя у 1936 годзе, яшчэ не прывялі да эфектыўных вынікаў. Таксама, ні ў якіх абарончых планах не разглядалася магчымасць, што Швецыі будзе пагражаць нямецкая армія з Нарвегіі.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=257;}}
 
З пачаткам вайны Германіі з Польшчай, 1 верасня 1939 года шведскі ўрад апублікаваў дэкларацыю пра нейтралітэт. Ужо пасля абвяшчэння Англіяй і Францыяй вайны Германіі, 3 верасня 1939 года, была апублікавана яшчэ адна дэкларацыя пра нейтралітэт.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=248;}}