Швецыя ў Другой сусветнай вайне: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
З пачаткам вайны Германіі з Польшчай, 1 верасня 1939 года шведскі ўрад апублікаваў дэкларацыю пра нейтралітэт. Ужо пасля абвяшчэння Англіяй і Францыяй вайны Германіі, 3 верасня 1939 года, была апублікавана яшчэ адна дэкларацыя пра нейтралітэт.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=248;}}
 
[[Савецка-фінляндская вайна, 1939-1940|Напад СССР на Фінляндыю]], 30 лістапада 1939 года, выклікаў у Швецыі ўнутрыпалітычны крызіс. Міністр замежных спраў Сандлер быў больш рашуча настроены ў пытанні аказання дапамогі Фінляндыі, чым іншыя члены ўрада. Сандлер быў вымушаны сысці ў адстаўку. Ужо 13 снежня 1939 года быў утворана кааліцыйны ўрад, які складаўся з прадстаўнікоў сацыял-дэмакратыі, Правай партыі, Народнай партыі і Сялянскага саюза. П. А. Хансан застаўся прэм'ер-міністрам. Міністрам замежных спраў стаў дыпламат [[Крысціян Гюнтэр]].{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=248-249;}}
 
«ЗімоваяЗімняя вайна» ў Фінляндыі моцна закранула пачуцці шведаў. Пад лозунгам «Справа Фінляндыі — наша справа» была арганізавана розная дапамога фінам, у т.л. былі сабраны сродкі і рэчы. Шведскі ўрад даў Фінляндыі значныя крэдыты, паставіў зброю. Быў створаны добраахвотніцкі корпус, які да канца вайны налічваў 12 тыс. чалавек. Рух салідарнасці патрабаваў таксама адпраўкі ў Фінляндыю рэгулярных войскаў, але ўрад адмовіўся ад гэтага. Добраахвотніцкі корпус не ўдзельнічаў у сур'ёзных аперацыях, але вызваліў фінскае войска ад нясення вартавой службы ў шырокіх прыгранічных раёнах Паўночнай Фінляндыі. «ЗімоваяЗімняя вайна» скончылася 13 сакавіка 1940 года, Фінляндыя захавала незалежнасць, але страціла значную частку тэрыторыі.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=249;}}
 
Менш чым праз месяц, 9 красавіка 1939 года, Германія напала на Данію і Нарвегію. Данія была акупавана ў адзін дзень, а нарвежцы аказалі супраціўленне. Нямецкія войскі трапілі ў цяжкае становішча на поўначы Нарвегіі, Германія патрабавала ад Швецыі дазволу на правоз зброі сваім вайсковым злучэнням, аднак шведскі ўрад адмовіў у гэтым. Пасля канца вайны ў Нарвегіі ўрад Швецыі прызнаў, аднак, што немцы адпраўлялі сваіх салдатаў на адпачынак ці перафарміраванне, карыстаючыся шведскай чыгункай.{{sfn|Мелин, Юханссон, Хеденборг|2002|с=249;}}