Вільгельм Эдуард Вебер: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Вільгельм Эдуард Вебер '''Вільгельм Эдуард Вебер''' ({{lang-de|Wilhelm Edua...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:08, 3 чэрвеня 2013

Вільгельм Эдуард Вебер (ням.: Wilhelm Eduard Weber; 24 кастрычніка 1804, Вітэнберг - 23 чэрвеня 1891, Гётынген) — нямецкі фізік.

Вільгельм Эдуард Вебер

Біяграфія

У 1826 скончыў універсітэт у Гале. З 1827 выкладаў там жа (з 1828 года прафесар). У 1831-37 прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1843-49 прафесар Лейпцыгскага ўніверсітэта, з 1849 зноў Гётынгенскага ўніверсітэта. Асноўныя навуковыя працы Вебера - у галіне фізікі электрычнасці і магнітных з'яў. Вебер распрацаваў абсалютную сістэму электрычных і магнітных адзінак. Тэарэтычна вывеў закон ўзаемадзеяння рухаючыхся зарадаў, упершыню увёўшы залежнасць не толькі ад велічыні і знака зарадаў, але і ад адноснай хуткасці іх перамяшчэння, аднак тэорыя, на якую ён абапіраўся, дапускала існаванне сіл, імгненна дзеючых на адлегласці, і ігнаравала ролю асяроддзя ў перадачы ўзаемадзеяння. Вебер быў адным з аўтараў гіпотэзы аб канечнасці электрычнага зарада і электрычнай будовы рэчыва. У 1856 сумесна з Ф. Кольраўшам вызначыў адносіны зарада кандэнсатара ў электрастатычных і магнітных адзінках і ўпершыню выявіў, што яны лікава роўныя хуткасці святла. Сумесна з К. Ф. Гаўсам удзельнічаў у распрацоўцы метадаў і апаратуры для геамагнітных вымярэнняў, а таксама пабудаваў першы ў Германіі тэлеграф (1833).