Розніца паміж версіямі "Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі"

→‎Біяграфія: дапаўненне
(→‎Біяграфія: ілюстрацыя)
(→‎Біяграфія: дапаўненне)
Пасля Маскоўскага ліцэя ў [[1875]] годзе паступіў у Інстытут інжынераў шляхоў зносін. У [[1876]] перайшоў на юрыдычны, а затым на прыродазнаўчы факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Стаў прыхільнікам арганізацыі [[народнікі|народнікаў]] «Зямля і воля», распаўсюджваў сярод студэнтаў нелегальныя выданні. У [[1879]] увайшоў у гурток «Маладыя землявольцы», які пасля расколу ў жніўні [[1879]] «Зямлі і волі» далучыўся да арганізацыі «[[Чорны перадзел]]»<ref name="БС"/>.
 
У лістападзе [[1879]] арыштаваны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях; пазбаўлены права вучыцца ў ВНУ і высланы ў бацькоўскі маёнтак [[Блонь]] Ігуменскага павета (цяпер [[Пухавіцкі раён]]). У [[1880]] садзейнічаў арганізацыі друкарні «Чорнага перадзелу». Арыштаваны ў красавіку [[1882]], зняволены ў Мінскай турме на працягу 5 месяцаў. Разам з жонкай [[Варвара Іванаўна Бонч-Асмалоўская|Варварай]] і пры ўдзеле [[Адам Ягоравіч Багдановіч|А. Я. Багдановіча]] арганізаваў у Блоні сялянскі гурток самаадукацыі<ref>[http://www.sb.by/?area=content&articleID=24342 Чёрный передел в Блони.]</ref>.
 
Арыштаваны ў красавіку [[1886]] у [[Горад Канатоп|Канатопе]] [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай губерні]], дзе быў па справах нелегальнай друкарні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі (канец 1890-х гадоў). Арыштаваны ў [[1901]] разам з сынам [[Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Іванам]] і сасланы ва [[Сібір|Усходнюю Сібір]]. У [[1904]] вярнуўся па амністыі і ўвайшоў у партыю [[эсэры|эсэраў]], у 1905 кааптаваны ў ЦК. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. У красавіку [[1908]] арыштаваны, у лютым [[1910]] аддадзены пад суд. У [[1911]] апраўданы, але ў [[1912]] зноў арыштаваны і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення.