Розніца паміж версіямі "Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі"

→‎Біяграфія: дапаўненне
(→‎Біяграфія: дапаўненне)
(→‎Біяграфія: дапаўненне)
Арыштаваны ў красавіку [[1886]] у [[Горад Канатоп|Канатопе]] [[Чарнігаўская губерня|Чарнігаўскай губерні]], дзе быў па справах нелегальнай друкарні. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі (канец 1890-х гадоў). Арыштаваны ў [[1901]] разам з сынам [[Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Іванам]] і сасланы ва [[Сібір|Усходнюю Сібір]]. У [[1904]] вярнуўся па амністыі і ўвайшоў у партыю [[эсэры|эсэраў]], у 1905 кааптаваны ў ЦК. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07. У красавіку [[1908]] арыштаваны, у лютым [[1910]] аддадзены пад суд. У [[1911]] апраўданы, але ў [[1912]] зноў арыштаваны і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення.
 
У час [[Першая сусветная вайна|1-й сусветнай вайны]] ў эвакуацыі, працаваў у арганізацыях дапамогі бежанцам-беларусам. Дэлегат [[Першы Усебеларускі з'езд|1-га Усебеларускага з'езда]] ([[1917]]). З [[1918]] у [[Мінск]]у, удзельнічаў у кааператыўным руху. У час акупацыі Беларусі польскімі войскамі на нелегальным становішчы. З [[1926]] у Маскве, член Усесаюзнага таварыства паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў. Пісаў успаміны. Валодал маёнткам Блонь да [[1917]] года, пакуль не прыйшла савецкая ўлада. Драўляная сядзіба iснуе i зараз у якасцi раённага краязнаўчага музея.
 
Бонч-Асмалоўскі развёўся з Варварай Іванаўнай i ў 60 год завёў новую сям'ю, з'явіліся дзеці ад другога шлюбу. Іван Анатольевіч - самы старэйшы сын - памёр у 1969-м, пражыўшы 88 гадоў. Сын [[Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Радзівон]], эканаміст, у 1930 годзе арыштаваны органамі ГПУ БССР разам з [[Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі|Гаўрыілам Гарэцкім]]. Працаваў на будаўніцтве [[Беламорска-Балтыйскі канал|Беламорканала]]. У чэрвені 1938-га быў арыштаваны паўторна і расстраляны. Сын [[Глеб Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Глеб]], археолаг, рэпрэсаван ў 1934-м. Пасля 3 гадоў лагераў вярнуўся пад [[Горад Санкт-Пецярбург|Ленінград]]. У 1942 годзе рэабілітавалі. Памёр годам пазней. Дачка Ірына, лекар, з 1933 года жыла ў Ленінградзе. Памерла ў снежні 1941 года.
Бацька [[Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі|Радзівона Бонч-Асмалоўскага]].
 
{{зноскі}}